Вы тут

У I квартале 22 сям'і беспрацоўных перасяліліся на новае месца жыхарства і працы


У студзені — сакавіку 2021 года пры дапамозе службы занятасці на новае месца жыхарства і працы перасяліліся 22 сям’і беспрацоўных, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.


Усяго перасяліліся 45 чалавек, з іх 27 — у працаздольным узросце. Сярэдні ўзрост тых, хто перабраўся на новае месца жыхарства і працы — 37 гадоў.

Беспрацоўным, якія пераязджаюць на новае месца, выплачваюцца грашовыя сродкі ў памеры сямікратнай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму, кампенсуюцца затраты на пераезд (расходы па праездзе, перавозе маёмасці, дадатковыя асабістыя расходы (сутачныя) за час у дарозе).

Калі пераезд плануецца з гарадоў у малыя, сярэднія гарадскія паселішчы, у сельскую мясцовасць, а таксама гарады-спадарожнікі, то беспрацоўным дадаткова выплачваюць суму ў памеры дзвюх БПМ.

У асноўным перасяленне ажыццяўлялася ў межах адной вобласці — 86,3 працэнта, пераважна ў сельскую мясцовасць — 95,5 працэнта. Пры гэтым дзве сям’і перасяліліся ў сельскую мясцовасць з вялікіх гарадоў.

З вакансіямі з прадастаўленнем жылля можна азнаёміцца ў Агульнарэспубліканскім банку вакансій.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».