Вы тут

Стартаваў нацыянальны этап Міжнароднай алімпіяды па крэатыўным праграмаванні сярод школьнікаў Scratch Olympiad 2021


Мерапрыемства праводзіцца з мэтай падтрымкі ініцыятыў навучэнцаў і педагогаў у вывучэнні крэатыўнага праграмавання на візуальнай мове Scratch і ўключэння дзяцей і моладзі ў інавацыйныя інжынерныя праекты. Асноўная задача — стварыць глабальнае кам'юніці дзяцей і іх педагогаў, неабыякавых да перадавых тэхналогій і вынаходніцтва.


У гэтым годзе нацыянальныя адборачныя этапы алімпіяды пройдуць у фармаце завочнага конкурсу па двух дысцыплінах: Scratch і Scratch + ROBBO. Удзельнікі будуць спаборнічаць у стварэнні аніміраваных гісторый, камп'ютарных гульняў, робатаў, віртуальных «разумных» дамоў, а таксама электронных адукацыйных рэсурсаў па вывучэнні візуальнай мовы праграмавання Scratch. Конкурсныя заданні залежаць ад узроставай катэгорыі ўдзельніка і абранай дысцыпліны.

Прыём конкурсных работ скончыцца 5 мая. Сярод іх вызначаць фіналістаў, якія прадставяць Беларусь у верасні ў фармаце «жывых» спаборніцтваў інтэрнацыянальных каманд у Хельсінкі.

У Scratch-алімпіядзе няма гатовых заданняў, формул або дакладных адказаў. Удзельнікі распрацоўваюць арыгінальныя ідэі і праекты. Журы ацэньвае іх унікальнасць, якасць увасаблення, ступень прапрацоўкі, арганізатарскія і камунікатыўныя здольнасці кожнага з членаў каманд.

У рамках спаборніцтваў школьнікі не проста правяраюць свае прадметныя веды ў галіне праграмавання на Scratch, але і вучацца крэатыўнасці, праектнаму мысленню і ўзаемадзеянню ў камандзе, удасканальваюць навыкі працы з інфармацыйнымі тэхналогіямі на прыкладзе рэальных задач, а таксама пераасэнсоўваюць сённяшнія падыходы да вырашэння глабальных сацыяльных і экалагічных праблем.

З больш падрабязнай інфармацыяй пра алімпіяду, дысцыпліны і намінацыі можна азнаёміцца на афіцыйным сайце.

Scratch — гэта адкрытая візуальная мова праграмавання, зразумелая дзецям. З яе дапамогай можна праграмаваць уласныя інтэрактыўныя гісторыі, гульні і анімацыю і дзяліцца сваімі творамі з іншымі прадстаўнікамі інтэрнэт-супольнасці.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.