Вы тут

Кароткачасовыя дажджы, навальніцы і да +17°С чакаюць у Беларусі 22 красавіка


Кароткачасовыя дажджы, навальніцы і да 17 градусаў цяпла чакаюцца ў Беларусі 22 красавіка, паведамілі ў Белгідрамеце.


pixabay.com

У чацвер будзе пераменная воблачнасць. Уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах прагназуецца слабы туман. У дзённы час месцамі чакаюцца навальніцы. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні 4-9 м/с, удзень парывы да 14 м/с, у асобных раёнах парывы 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1-7 градусаў. Удзень ад плюс 10 па захадзе да 17 градусаў цяпла па ўсходзе краіны.

БелТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.