Вы тут

У Брэсцкім аблвыканкаме адзначылі лепшыя ў ахове працы ўстановы і арганізацыі


У Брэсцкім аблвыканкаме адзначылі ўстановы і арганізацыі, якія сталі лепшымі ў справе аховы працы па выніках 2020 года. Агляд-конкурс на лепшую арганізацыю работы па ахове працы праводзіцца ў рэгіёне штогод.


Як паведамілі ў аблвыканкаме, былі падведзены вынікі мінулагодняга агляду, і на апаратную нараду запрасілі кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, якія занялі першае месца ў сваіх намінацыях.

Старшыня аблвыканкама Юрый ШУЛЕЙКА ўручыў дыпломы пераможцаў і грашовыя прэміі наступным арганізацыям:  

  • філіялу ААТ «Санаторна-курортная арганізацыя „Брэстагразраўніца“» санаторыю «Алеся» ў намінацыі «Арганізацыі невытворчай сферы»;
  • Баранавіцкаму заводу запасных частак «АЎТАКО» ў намінацыі «Арганізацыі вытворчай сферы з колькасцю працаўнікоў да 100 чалавек»;
  • СПМК-35 ААТ «Пінсксаўгасбуд» у намінацыі «Арганізацыі вытворчай сферы з колькасцю працаўнікоў ад 101 да 500 чалавек»;
  • вытворчаму філіялу ААТ «Савушкін прадукт» у г. Баранавічы ў намінацыі «Арганізацыя вытворчай сферы з колькасцю працаўнікоў звыш 500 чалавек».

Узнагароджанні за другое і трэцяе месца пройдуць у рэгіёнах.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Птушка шчасця. Курыца: «фабрычная» або вясковая?

Птушка шчасця. Курыца: «фабрычная» або вясковая?

Курыца — самая папулярная і даступная сёння па цане мясная страва.

Грамадства

У тыле ворага. Да гадавіны выхаду першага падпольнага нумара «Звязды»

У тыле ворага. Да гадавіны выхаду першага падпольнага нумара «Звязды»

Гэта быў беспрэцэдэнтны выпадак у гісторыі беларускага друку!