Вы тут

ЕЭК скараціла колькасць дакументаў для вывазу апрацаваных каштоўных камянёў


Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі скараціла колькасць дакументаў, якія прадстаўляюцца ўдзельнікам знешнегандлёвай дзейнасці для кантролю пры вывазе апрацаваных каштоўных камянёў, паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.


«У прыватнасці, выключана патрабаванне ў частцы абагульненай спецыфікацыі па размерна-вагавых групах Таксама не будзе неабходнасці ў прадастаўленні даведкі аб выкарыстанні неапрацаваных алмазаў масай больш за 10,8 карата, пратакола прадпрыемства аб ацэнцы брыльянтаў масай больш за 6 карат, акта здзелкі, улiчанай ва ўстаноўленым парадку», — растлумачылі ў ЕЭК.

Змяненні абумоўлены тым, што інфармацыя аб каштоўных камянях, якая змяшчаецца ў гэтых выключэннях, можа быць атрымана з іншых дакументаў, прадастаўленне якіх для мэт дзяржаўнага кантролю прадугледжана правам Еўразійскага эканамічнага саюза.

«Прыняцце рашэння дазволіць спрасціць праходжанне дзяржаўнага кантролю для бізнесу і тым самым палепшыць прадпрымальніцкі клімат у краінах Еўразійскага эканамічнага саюза», — падкрэсліў дырэктар дэпартамента мытна-тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання ЕЭК Ваагн Казаран.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як правільна аднаўляцца пасля COVІD-19?

Як правільна аднаўляцца пасля COVІD-19?

Парады на гэты конт дала ўрач-тэрапеўт першай катэгорыі Юлія Кажэўнікава.

У свеце

Навошта мілітарызуецца Польшча?

Навошта мілітарызуецца Польшча?

Днямі на захадзе Польшчы прайшлі міжнародныя вучэнні Resolute Castle-21.

Грамадства

Птушка шчасця. Курыца: «фабрычная» або вясковая?

Птушка шчасця. Курыца: «фабрычная» або вясковая?

Курыца — самая папулярная і даступная сёння па цане мясная страва.