Вы тут

Вілейскі аўтасалон


Міхаіл Крыватулаў — заўзяты аўтамабіліст з вялікім стажам. Па-першае, кожны дзень ён за абаранкам аўталаўкі — развозіць прадукты па вёсках Вілейскага раёна і гэтым зарабляе на жыццё, на сям'ю, дарэчы, шматдзетную. А па-другое... Менавіта дзеля гэтага другога я і сустрэўся з вілейскім жыхаром, і не дзе-небудзь, а ў адмысловым «аўтапарку», які месціцца ў звычайнай гарадской кватэры на пятым паверсе.


Наша сустрэча прайшла ў атачэнні аўтамабільных рарытэтаў савецкага аўтапрама, а таксама постсавецкага перыяду. Я не ведаю другога аматара, які б сабраў столькі міні-мадэляў — прадстаўнікоў усяго спектра айчынных аўто. Міхаілу было што паказаць, а пра сваё нібыта цацачнае захапленне ён мог бы распавядаць гадзінамі.

— Усё пачалося з дзён нараджэння: мне дарылі машынкі, я іх цаніў, бярог, не псаваў. Як і іншыя дзеці, фанацеў ад «фанцікаў», значкоў, паштовых марак, склейваў канструктары самалётаў і танкаў, але машыны былі на першым месцы — ніколі надакучвалі, — прыпамінае Міхаіл. — У дванаццаць гадоў ездзіў у сталічныя ЦУМ і ГУМ, шукаў цікавыя экзэмпляры, да пачатку армейскай службы папаўняў свой першы аўтапарк. Дарэчы, мае родныя і цяпер ведаюць, што дарыць на дзень нараджэння. Вядома, грошы, якія пойдуць на чарговы аўтамабіль.

Калекцыянеру сорак адзін год. Трыццаць з іх ён вывучае гісторыю аўтамабільнай тэхнікі і збірае міні-машыны. У новай кватэры на адмысловых стэлажах — каля сямісот мадэляў. Некалькі разоў распрадаваў ранейшыя «зборы» і пачынаў па-новаму. «Усё не ахапіць, трэба вызначацца, што табе цікавей», — кажа калекцыянер і паказвае канцэпцыю новага аўтапарка, які расцягнуўся на ўсю сцяну пакоя: асобна пасажырскі транспарт, побач — калекцыя бартавых — самазвалаў, велікагрузных і аўтацягнікоў, спецыяльных, тыпу малакавозаў, хлебавозак, прадуктовых, «лятучак» ды іншых. Лінейка легкавых усіх пакаленняў, асобны «гараж» для спецтэхнікі — краны, пажарныя машыны, бетонамяшалкі.

На жаль, немагчыма паказаць на адным фота праект Міхаіла Крыватулава ў поўным аб'ёме, але яго можна пабачыць на нашым сайце zvіazda.by.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пуд солі. Ружовая, чорная або марская — чым яны адрозніваюцца?

Пуд солі. Ружовая, чорная або марская — чым яны адрозніваюцца?

Раней было прасцей: скончылася ў доме соль — ідзеш у краму і купляеш, і ўсё зразумела.

Эканоміка

Змены ў падатковы кодэкс. Хто заплаціць падатак на кватэру, а хто не?

Змены ў падатковы кодэкс. Хто заплаціць падатак на кватэру, а хто не?

З пачатку года ўступілі ў сілу змены ў Падатковы кодэкс.

Культура

Біблія на беларускай мове: «Галоўнае — абапірацца не на прыдуманыя ўяўленні, а на тысячагадовы вопыт набожных папярэднікаў»

Біблія на беларускай мове: «Галоўнае — абапірацца не на прыдуманыя ўяўленні, а на тысячагадовы вопыт набожных папярэднікаў»

 У 2019 годзе прэміяй «За духоўнае адраджэнне» былі адзначаны перакладчыкі Бібліі на беларускую мову.

Палітыка

Алег Іваноў: Наша супрацоўніцтва — вуліца з двухбаковым рухам

Алег Іваноў: Наша супрацоўніцтва — вуліца з двухбаковым рухам

У бягучым годзе стартуе рэалізацыя 28 інтэграцыйных праграм Саюзнай дзяржавы.