Вы тут

Сталі вядомыя пераможцы конкурсу «На прыроду са «Звяздой»


Па складах і з клічнікам — гэта, як вядома, ад радасці, бо... нарэшце, бо зачакаліся цяпла. У зямельку — і даўно — просіцца насенне радыскі і морквы, расада агуркоў і памідораў, прарослая бульбачка. У лес вабяць першыя кветкі... А значыць, варта, як след папрацаваўшы, заварыць гарбату, напячы піражкоў і…


Усё для пікніка нехта складзе ў зручны кошык, нехта — у пакет, а вось асобныя чытачы «Звязды» і ў самы найбліжэйшы час — у адмысловую тэрмасумку.

Менавіта тэрмасумка і грыль-барбекю былі закуплены «Звяздой» у якасці прызоў для падпісчыкаў на другі квартал або першае паўгоддзе 2021 года. Днямі адбыўся розыгрыш і...

Тэрмасумку Bradex выйгралі:

Гайкевіч Вольга Андрэеўна, г. Столін Брэсцкай вобласці;

Валяўка Франц Леанідавіч, аг. Плюсы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці;

Сапоненка Ірына Уладзіміраўна, г. Светлагорск Гомельскай вобласці;

Юргілевіч Тамара Іванаўна, г. Дзятлава Гродзенскай вобласці;

Лысеўская Ірына Леанідаўна, г. Горкі Магілёўскай вобласці;

Ліхалап Раіса Валянцінаўна, в. Карма Уздзенскага раёна Мінскай вобласці;

Банэль Эльяш Адамавіч, г. Мінск.

Суперпрыз — Грыль-барбекю Boyscout выйграў

Енза Станіслаў Пятровіч, г. Гомель.

Віншуем! Тым жа, каму не пашчасціла, раім не засмучацца: вясной ды на пачатку лета час пралятае на дзіва хутка. А значыць, не за гарамі новая падпісная кампанія, новая звяздоўская рэкламная гульня, у якой камусьці пашанцуе! Дык чаму б не вам, калі, вядома ж, паспееце аформіць падпіску і даслаць на розыгрыш адпаведную картку.

Афіцыйна.

Арганізатарам рэкламнай гульні «На прыроду са «Звяздой» з'яўляецца рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда» (УНП 100155376), размешчаная па адрасе: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10 А.

Рэкламная гульня «На прыроду са «Звяздой» зарэгістравана Міністэрствам гандлю Рэспублікі Беларусь 23.02.2021 г. (пасведчанне № 3495) і праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 1 сакавіка да 30 чэрвеня 2021 года ўключна сярод падпісчыкаў газеты «Звязда» на другі квартал або першае паўгоддзе 2021 года. Усяго ў гульні ўзялі ўдзел 90 падпісчыкаў. Прызавы фонд гульні разыграны цалкам.

Тэлефон для даведак па пытаннях правядзення рэкламнай гульні і атрымання прызоў: 8 (017) 263 66 73.

Загаловак у газеце: «Пера-зіма-валі!»

Выбар рэдакцыі

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.