Вы тут

Праведзена дыскусійная пляцоўка «Інтэрнэт — без наркотыкаў!»


Зарэгістраваная асацыяцыя «Інфармацыйная бяспека» правяла дыскусійную пляцоўку «Інтэрнэт — без наркотыкаў!»


Мадэратарам абмеркавання выступіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў, член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы, старшыня зноў створанай асацыяцыі Сяргей Клішэвіч.

Асацыяцыя «Інфабяспека» зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі крыху больш за месяц таму. Яе стварылі пяць грамадскіх аб'яднанняў: «Пазітыўны рух», «Развіццё», Беларускае педагагічнае таварыства, Беларускае таварыства псіхолагаў і Беларускае грамадскае аб'яднанне дэмаграфічнай бяспекі. Мэта асацыяцыі — процідзеянне распаўсюджванню негатыўнага кантэнту ў інфармацыйнай прасторы, кансалідацыя намаганняў грамадскасці, а таксама зацікаўленых арганізацый у развіцці самарэгуляцыі інфармацыйнай суполкі Беларусі, паведамляе афіцыйны партал Мінюста.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, прадстаўнікі міністэрстваў унутраных спраў, інфармацыі, адукацыі і лідары грамадскіх аб'яднанняў.

Старшыня праўлення Беларускага грамадскага аб'яднання «Пазітыўны рух» Ірына Статкевіч перакананая, што для вырашэння праблемы наркаспажывання вельмі важна знайсці ключавыя словы і пазначыць асноўныя прынцыпы работы, інакш будзе шмат рухаў, але мала плёну. Яна звярнула ўвагу на тое, чаму падлеткам падабаецца бавіць свой вольны час у гандлёва-забаўляльных цэнтрах, і распавяла, як у некаторых школах спрабуюць ствараць пляцоўкі з падобнай атмасферай. «Рамантычны інтэр'ер, магчымасць зарадзіць смартфон, бясплатны Wі-Fі, спартыўная інфраструктура (варкаўт-пляцоўкі), недарагія ежа і напоі», — пералічыла прывабныя для старшакласнікаў элементы Ірына Статкевіч і заклікала на гэты ўзор прапаноўваць жывыя ідэі, якія ідуць ад патрэб маладых людзей. Для прафілактыкі наркаспажывання яна прапанавала стварыць бяспечнае асяроддзе, якое будзе развіваць моладзь і адпавядаць высокаму ўзроўню камфорту.

Ад іншых спікераў таксама гучалі ідэі выкарыстоўваць FM-станцыі, папулярных блогераў, сацыяльную рэкламу. Казалі і пра заканадаўства, у прыватнасці, пра такое паняцце як малазначнасць у сферы нарказлачыннасці.

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк прапанаваў як мага хутчэй пераходзіць ад слоў да выразна вывераных дзеянняў.

«Павінна быць сістэмнае ўзаемадзеянне ўсіх зацікаўленых органаў улады, МУС і грамадскіх ініцыятыў, — падкрэсліў ён. — Важна таксама, каб наша размова не засталася «параднай».

Яго калега па камісіі Сяргей Клішэвіч прапанаваў з усяго сказанага падчас дыскусіі стварыць дакумент-даведнік — дарожную карту, а таксама ў далейшым спытаць у саміх дзяцей, чаго хочуць яны і як бачаць пазначаную праблему. Ён назваў першае пасяджэнне асацыяцыі гістарычным і, як яе старшыня, паабяцаў зрабіць усё, каб услед за дыскусіяй з'явіліся канкрэтныя рашэнні і станоўчы эфект.

Данііл СКАРАПАНАЎ

Прэв’ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: Пераходзіць ад слоў да спраў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».