Вы тут

У Палаце прадстаўнікоў абмяркоўвалі развіццё і ўкараненне інклюзіўнай адукацыі


У Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча з дэлегацыяй прадстаўніцтва Дзіцячага фонду ААН ЮНІСЕФ у Беларусі. У мерапрыемстве, акрамя дэпутатаў ніжняй палаты парламента і прадстаўнікоў ЮНІСЕФ, паўдзельнічалі супрацоўнікі Міністэрства адукацыі. На сустрэчы абмяркоўвалі развіццё і ўкараненне інклюзіўнай адукацыі, забеспячэнне правоў дзяцей з інваліднасцю і асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Таксама прадстаўніцтва ЮНІСЕФ унесла прапановы ў новую рэдакцыю Кодэкса аб адукацыі.


«Тэма інклюзіўнай адукацыі для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (не толькі дзяцей, але і дарослага насельніцтва) невыпадковая. Яна вельмі важная ў рамках таго, што ў нашай профільнай камісіі на падрыхтоўцы да другога чытання знаходзіцца праект Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, у якім вельмі вялікае месца адводзіцца менавіта пытанням інклюзіўнай адукацыі. Важным з'яўляецца факт, што ў праект кодэкса ўключаны тэрміны, якія дазволяць удасканальваць ва ўстановах адукацыі ўмовы для безбар'ернага асяроддзя, для адукацыі асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і вучняў, якія маюць асаблівыя патрэбы», — сказала Ірына Рынейская, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў.

Яна падкрэсліла, што пры падрыхтоўцы абнаўленняў у Кодэкс аб адукацыі былі вывучаны нарматыўныя дакументы па інклюзіўнай адукацыі розных краін.

«Мы сёння гаворым не аб прарыўных навацыях, а пра ўдасканаленне ўмоў, таму што ў нашай краіне за апошнія гады яны створаны. Цяпер стаіць пытанне аб іх удасканаленні. На жаль, варта адзначыць той факт, што колькасць асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця не памяншаецца. Таму мы павінны гэтую катэгорыю ўключаць у адукацыйны працэс перш за ўсё са здаровымі аднагодкамі, для таго каб яны лепш сацыялізаваліся ў жыццё, адчувалі сябе паўнавартаснымі членамі грамадства», — заявіла дэпутат.

Парламентарый адзначыла, што супрацоўніцтва з ЮНІСЕФ па пытаннях інклюзіўнай адукацыі, роўнага доступу да навучання асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, абароны правоў дзіцяці ідзе не першы год у рамках праграмных дакументаў. Партнёрства, па словах Ірыны Рынейскай, нацэлена на рэалізацыю нацыянальных інтарэсаў, ахову жыцця і здароўя дзяцей у нашай краіне.

Данііл СКАРАПАНАЎ

Прэв’ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: Роўныя магчымасці для ўсіх

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.