Вы тут

Як звязаны пандэмія і гендарныя праблемы?


Дэпутаты бяруць удзел у шэрагу відэаканферэнцый у рамках Міжпарламенцкага дыялогу, прысвечаных аднаўленню пасля COVІD-19 з улікам гендарных фактараў. Серыя з трох анлайн-сустрэч, арганізаваных Міжпарламенцкім саюзам і структурай «ААН-Жанчыны», пачалася тэмай «Пашырэнне эканамічных правоў і магчымасцяў жанчын». На гэтым тыдні парламентарыі разглядалі праблему «гвалту ў адносінах да жанчын і дзяўчынак». Падчас сустрэчы ўдзельнікі абмяняліся вопытам па супрацьдзеянні насіллю, абмеркавалі магчымасці па прасоўванні гендарнай роўнасці. Гэтыя праблемы сталі яшчэ больш актуальныя з-за ўздзеяння ковіду — меры па ізаляцыі і эканамічны ціск яшчэ больш узмацнілі гвалт у дачыненні да жаночага полу.


Паводле меркавання арганізатараў відэасустрэч, парламенты маюць унікальную магчымасць распрацаваць заканадаўства, якое ўлічвае гендарныя аспекты, а таксама мабілізаваць грамадства ў аднаўленні пасля пандэміі з улікам гендарных фактараў.

«Мы разумеем, што пандэмія закранула ўсе краіны свету, і перадусім пакутавалі ад гэтага самыя ўразлівыя слаі насельніцтва. На жаль, жанчыны дасюль застаюцца ўразлівыя. У многіх краінах свету жанчыны абмежаваны ў эканамічным правах — зарабляюць менш, займаюць менш значныя пасады, таму ад пандэміі яны пацярпелі больш. Таксама жанчыны працуюць у сферы абслугоўвання, гандлі — галінах, што адчулі значны негатыўны ўплыў пандэміі», — сказала член Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Марына Шкроб. Па яе словах, жанчыны апынуліся на перадавой барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй яшчэ і таму, што вялікая колькасць людзей гэтага полу працуе ў медыцыне.

Як дадала дэпутат, наша краіна не ўводзіла лакдаўн, таму гендарныя праблемы, звязаныя з эканамічнымі наступствамі пандэміі, закранулі беларусак не так значна.

«Але тым не менш, некаторыя прадпрыемствы закрыліся, крыху паменшыўся гандаль, значна пацярпелі сфера прыгажосці і жанчыны, якія задзейнічаны ў гэтых сферах. Таму ўрад прымаў меры, каб падтрымаць менавіта гэтыя галіны», — падкрэсліла Марына Шкроб.

На яе думку, тэма гвалту ў сям'і, якая абмяркоўвалася падчас відэасустрэчы, ніколі не сыходзіць з парадку дня.

«Любы гвалт павінен быць спынены, ні ў якім разе нельга глядзець на гэта абыякава. Але кажучы пра нашу краіну і параўноўваючы яе з іншымі, мы разумеем, што нашы жанчыны не былі зачыненыя ў дамах, дзе не маглі папрасіць дапамогі. А для іншых краін гэта праблема была вельмі важная, таму і стала тэмай абмеркавання», — заявіла парламентарый.

Сустрэча ў межах Міжпарламенцкага дыялогу па гендарна-чулых праблемах прайшла ўчора. Яе тэма — «Парламенты, якія ўлічваюць гендарныя аспекты, і прававыя рэформы, якія ўлічваюць гендарныя аспекты».

Марыя ДАДАЛКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Фарбы вайны. Пяць карцін мастакоў-відавочцаў

Фарбы вайны. Пяць карцін мастакоў-відавочцаў

Вайна — адна з тых тэм, якія нікога не пакідаюць абыякавымі. 

Грамадства

7 вершаў, напісаных на франтах Вялікай Айчыннай

7 вершаў, напісаных на франтах Вялікай Айчыннай

«І на кожным кургане, быццам яблыню, песню сваю пасаджу»