Вы тут

У Мінску адкрыецца выставачны праект «Пакінутая зямля» да 35-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС


26 красавіка ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пачынае работу выставачны праект «Пакінутая зямля», прымеркаваны да 35-годдзя аварыі на ЧАЭС. Пра гэта паведамілі на сайце музея.


У 01:23:47 26 красавіка 1986 года на 4-м энергаблоку Чарнобыльскай АЭС у 12 кіламетрах ад паўднёвай мяжы Беларусі адбыўся выбух, які цалкам разбурыў рэактар і стаў найбуйнейшай у гісторыі ядзернай энергетыкі аварыяй.

Пра аварыю, яе наступствы для Беларусі, іх ліквідацыю і дзейнасць па аднаўленні тэрыторыі, пра лёсы людзей, чыё жыццё аказалася звязаным з чарнобыльскай тэмай, на выставе «Пакінутая зямля» раскажуць шматлікія фатаграфіі і архіўныя матэрыялы.

Знаходкі этнаграфічных экспедыцый Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук 1990-х гадоў у рэгіёны, пацярпелыя ад аварыі, прадэманструюць побыт і культуру цяпер не існых вёсак.

На выставе можна пабачыць фатаграфіі флоры і фауны Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, які з’яўляецца месцам пражывання рэдкіх і знікаючых відаў.

Таксама на выставе «Пакінутая зямля» будуць прадстаўлены работы мастакоў Георгія Паплаўскага, Віктара Шматава і Сяргея Давідовіча-Зосіна.

 Праект падрыхтаваны сумесна з Беларускім тэлеграфным агенцтвам, Музеем старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Музеем пажарнай і аварыйна-выратавальнай справы МНС Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь, Палескім дзяржаўным радыяцыйна-экалагічным запаведнікам.

Выстава «Пакінутая зямля» будзе працаваць па 23 мая 2021 года.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?