Вы тут

У Беларусі істотна пахаладае


У Беларусі істотна пахаладае, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


pixabay.com

«Умерана цёплае надвор’е, што ўсталявалася ў нашай краіне, сёння на працягу дня пакіне Беларусь. Зменіць характар надвор’я халодны атмасферны фронт, які ў ранішні час наблізіўся да нашых заходніх межаў. Са скорасцю каля 40 км/гадз ён будзе перамяшчацца ва ўсходнім напрамку, адцясняючы цяпло на суседнія вобласці Расіі. Следам за франтальным раздзелам у Беларусь накіруецца халоднае няўстойлівае паветра. Сёння тэмпература паветра будзе вагацца ад плюс 10 па захадзе да плюс 17 градусаў па паўднёвым усходзе краіны. Ужо заўтра, 23 красавіка, стане на 5-8 градусаў халадней», — адзначылі сіноптыкі.

Адчуванне холаду ўзмоцніць заходні парывісты вецер. Уначы чакаецца нуль — плюс 6 градусаў, удзень будзе 6-12 градусаў цяпла. У начны час на большай частцы Магілёўскай, Гомельскай абласцей, на астатняй тэрыторыі месцамі, а ўдзень у многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. У дзённы час месцамі магчымы навальніцы.

У бліжэйшыя выхадныя, 24-25 красавіка, Беларусь будзе знаходзіцца пад уплывам франтальных раздзелаў і халодных няўстойлівых паветраных мас, што распаўсюджваюцца з поўначы Еўропы. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Вецер будзе заходні, паўночна-заходні парывісты, удзень у асобных раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 3 да плюс 2 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да плюс 3-9 градусаў. Такі тэмпературны фон на 2-5 градусаў ніжэйшы за кліматычную норму для гэтых красавіцкіх дзён, дадалі ў Белгідрамеце.

У пачатку наступнага тыдня захаваецца халоднае надвор’е. У панядзелак, 26 красавіка, уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег і дождж). Вецер будзе заходні, паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ў начны час будзе мінус 4 — плюс 1 градус, у дзённы — плюс 3-9.

У аўторак, 27 красавіка, атмасферны ціск пачне расці, воблачнасці і ападкаў стане менш. Вецер будзе заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы будзе мінус 4 — плюс 2 градусы. Удзень паветра прагрэецца да плюс 4-11 градусаў.

У сераду, 28 красавіка, прагназуецца пераменная воблачнасць. Уначы будзе пераважна без ападкаў, удзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начны і ранішні час у асобных раёнах магчымы туман. Вецер будзе заходні з пераходам на паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра ўначы будзе мінус 3 — плюс 4 градусы, удзень — плюс 7-14 градусаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У Беларусі даследуюць вакцыну супраць раку

У Беларусі даследуюць вакцыну супраць раку

Працягваецца навуковае даследаванне ДНК-вакцыны супраць раку ў рамках беларуска-амерыканскага праекта.

Палітыка

Вялікая размова с кіраўніком Брэсцкай вобласці пра лёс рэгіёну

Вялікая размова с кіраўніком Брэсцкай вобласці пра лёс рэгіёну

«Асноўная задача — павысіць эфектыўнасць вытворчасці. Для гэтага патрэбна падняць аграрную галіну на больш высокі тэхналагічны ўзровень»

Грамадства

Экалагічна і эканамічна: як жыць па прынцыпе «Нуль адходаў»?

Экалагічна і эканамічна: як жыць па прынцыпе «Нуль адходаў»?

Гэта прынцыпы, накіраваныя на зніжэнне колькасці смецця і захаванне рэсурсаў планеты.

Фінансы

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

У I квартале 2021 года было зарэгістравана звыш 800 крадзяжоў грошай праз інтэрнэт, гэта ў 4,5 раза больш, чым за такі ж перыяд год таму.