Вы тут

З 22 красавіка цягнікі з Калінінграда будуць рабіць дадатковыя прыпынкі на тэрыторыі Беларусі


З названай даты ўводзяцца дадатковыя прыпынкі для пасадкі і высадкі пасажыраў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у наступных транзітных цягнікоў:

  • № 30/29 Калінінград — Масква — на станцыях Смаргонь і Маладзечна з магчымасцю праезду пасажыраў на участках Маладзечна — Масква і Масква — Смаргонь;
  • № 80/79 Калінінград — Санкт-Пецярбург — на станцыях Смаргонь, Маладзечна, Круляўшчызна, Полацк, Шуміліна з магчымасцю праезду пасажыраў на ўчастку Смаргонь —Санкт-Пецярбург — Смаргонь;
  • № 360/359 Калінінград — Адлер — на станцыях Смаргонь, Маладзечна, Барысаў з магчымасцю праезду пасажыраў на ўчастку Смаргонь — Адлер — Смаргонь.

Праезд названымі цягнікамі прадугледжана толькі для грамадзян Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

Таксама ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі нагадалі, што грамадзяне Беларусі пры ўездзе на тэрыторыю Расіі абавязаны мець даведку пра абследаванне на каранавірусную інфекцыю COVID-19 з адмоўным вынікам лабараторнага абследавання метадам ПЦР, выдадзеную не пазней, чым за тры дні да даты пачатку паездкі. Выключэнне складаюць дзеці ва ўзросце да 5 гадоў (пры наяўнасці даведкі ў суправаджальных асоб), члены ўрадавых дэлегацый дзяржавы-члена EAЭС пры вяртанні ў краіну грамадзянства, члены лакаматыўных брыгад і асобы, звязаныя з перавозачнай дзейнасцю на чыгуначным транспарце.

Тыя грамадзяне Расіі, хто вяртаецца ў дадому з-за мяжы чыгуначным транспартам, павінны запоўніць анкету на Адзіным партале дзяржаўных і муніцыпальных паслуг да прыбыцця на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі, а па прыбыцці — прайсці на працягу трох каляндарных дзён лабараторнае даследаванне на COVID-19 метадам ПЦР і размясціць вынік на Адзіным партале дзяржаўных і муніцыпальных паслуг. Да атрымання вынікаў абавязкова захаванне рэжыму ізаляцыі па месцы жыхарства (знаходжання).

Падчас руху ў Рэспубліку Беларусь замежныя грамадзяне, якія дасягнулі шасцігадовага ўзросту, за выключэннем маючых дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі Беларусі, таксама павінны мець названы вышэй медыцынскі дакумент, які пацвярджае адмоўны вынік ПЦР-тэсту на COVID-19.

Больш падрабязную інфармацыю аб графіку руху дадзеных цягнікоў, правілах і кошту праезду можна атрымаць на сайце www.rw.by, у мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама па тэлефоне 105 Кантакт-цэнтра БЧ.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.