Вы тут

Сенатары ўхвалілі змяненні ў законы па пытаннях працоўных адносін


Усе яны скіраваны на забеспячэнне нацыянальнай бяспекі і ахову грамадскага парадку. Навацыі ў гэтым кірунку агучыла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына КАСЦЕВІЧ. Сярод асноўных навел — новыя падставы звальнення работніка па ініцыятыве наймальніка і магчымасць звальнення за забастоўку.


Так, законапраект утрымлівае новыя падставы для звальнення работніка па ініцыятыве наймальніка. Па-першае, калі работнік адсутнічае на рабоце ў сувязі з тым, што адбывае пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту.

Па-другое, калі работнікаў прымушаюць да ўдзелу ў забастоўцы, ствараюць іншым работнікам перашкоды для выканання імі працоўных абавязкаў, заклікаюць работнікаў да спынення выканання працоўных абавязкаў без уважлівых прычын.

Па-трэцяе, з-за ўдзелу работніка ў незаконнай забастоўцы, а таксама пры іншых формах адмовы работніка ад выканання працоўных абавязкаў (цалкам або часткова) без уважлівых прычын.

Прадугледжаны і шэраг іншых змяненняў. У прыватнасці, наймальнік атрымлівае права адхіляць ад работы супрацоўніка, які заклікае іншых да спынення выканання працоўных абавязкаў. Пры правядзенні забастовак забараняецца вылучэнне палітычных патрабаванняў. Такая забастоўка атрымлівае статус незаконнай.

Акрамя таго, у закон «Аб прамысловай бяспецы» ўводзіцца норма, якая забараняе работнікам небяспечных вытворчых аб'ектаў прымаць рашэнні аб забастоўках.

Як расказаў калегам намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы і сацыяльным развіцці Андрэй Іванец, усе навацыі былі падрабязна разгледжаны на пасяджэнні профільнай камісіі, у выніку чаго сенатары прыйшлі да высновы, што праект закона не супярэчыць Канстытуцыі і іншым заканадаўчым актам нашай краіны і адпавядае патрабаванням нарматворчай тэхнікі.

Вольга АНУФРЫЕВА

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?