Вы тут

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі?


Адказы на пытанні

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл Русы правёў «прамую тэлефонную лінію».

Грамадзяне ўзнімалі пытанні аховы навакольнага асяроддзя, зямельных адносін, паляпшэння жыллёвых умоў, праваахоўнай дзейнасці, працоўных адносін і іншыя.

Міхаіл Русы даў вычарпальныя тлумачэнні. Звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння, узяты на кантроль і будуць накіраваны для разгляду ў адпаведныя кампетэнтныя дзяржаўныя органы.


Растлумачылі змены ў заканадаўстве

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, старшыня Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў Тамара Шатлікава выступіла арганізатарам і прыняла ўдзел у семінары «Новае ў заканадаўстве аб адміністрацыйных правапарушэннях».

На мерапрыемства былі запрошаны старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў, кіраўнікі аддзелаў райвыканкама, юрыдычнай і падатковай службаў. Семінар адбыўся на базе Маларыцкага раённага выканкама. Дакладчыкамі па асноўных пытаннях выступілі прадстаўнікі абласной калегіі адвакатаў. У ходзе семінара разгледзелі праблемныя моманты, якія ўзнікаюць у працэсе правапрымяняльнай практыкі асобных артыкулаў новай рэдакцыі КоАП.


Рост цэн пад кантролем

Як вядома, з 1 сакавіка ўрадам уведзена рэгуляванне росту цэн на сацыяльна значныя тавары (не больш за 0,2 працэнта ў месяц). Павышэнне звыш устаноўленай мяжы дапускаецца толькі па ўзгадненні з Камісіяй па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце Міністраў.

Вынікі маніторынгу, праведзенага членамі Савета Рэспублікі, у тым ліку і  сенатарам Андрэем Шышкіным, ва ўсіх рэгіёнах краіны сведчаць аб тым, што дадзенае рэгуляванне апраўдана. Засталіся на ранейшым узроўні або практычна не змяніліся цэны на хлеб, ялавічыну, свініну бяскосную, каўбасныя вырабы, кур, яйка курынае, рыбу (жывую), сыры (цвёрдыя, паўцвёрдыя), сухія малочныя сумесі для дзіцячага і дыетычнага харчавання, тварог, соль, чай чорны, смятану, кефір, алей сланечнікавы, малако, памідоры, бульбу, муку пшанічную і іншыя тавары.

Разам з тым у асобных рэгіёнах і гандлёвых сетках выяўлены факты значнага (ад 10 працэнтаў і больш) росту цэн на буракі, моркву, лук рэпчаты, бульбу, яйка курынае, свініну, рыс, свежыя яблыкі, рыбу марожаную. Прычыны такога росту вывучаюцца, будуць прыняты неабходныя меры.


Марафон добрых спраў

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, старшыня Барысаўскага раённага аб'яднання арганізацый прафсаюзаў Алена Зяблікава ўдзельнічала ў дыялогавай пляцоўцы па тэме рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў у раёне.

Дыскусія адбылася на базе сярэдняй школы № 25 Барысава. Сустрэча прайшла ў рамках конкурсу праектаў «Прафсаюзны рух — 2020». Галоўная ўмова ўдзелу ў конкурсе — наяўнасць ва ўдзельнікаў або распрацоўка імі грамадска карысных ініцыятыў і жаданне іх рэалізаваць. Маладыя людзі сваімі праектамі пацвердзілі, што яны могуць і хочуць зрабіць родны край прыгажэйшым.

 Як адзначыла Алена Зяблікава, гэтым мерапрыемст-вам дадзены старт «марафону добрых спраў» на Барысаўшчыне.


Свята алімпійскіх дзён

Член Пастаяннай камісіі Cавета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, начальнік Гомельскай мытні і адначасова старшыня Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання «Беларускі цяжкаатлетычны саюз» Фелікс Яшкоў удзельнічаў у цырымоніі адкрыцця алімпійскіх дзён моладзі па цяжкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат.

Мерапрыемства адбылося на базе Спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву прафсаюзнай арганізацыі Гомсельмаша. У прывітальным слове Фелікс Яшкоў выказаў надзею на тое, што ў найбліжэйшай будучыні ўдзельнікам дзён скорацца і алімпійскія вяршыні, бо развіццё спорту і фізічнай культуры ў Беларусі з'яўляецца адным з важных кірункаў дзяржаўнай палітыкі і значна ўплывае на здароўе нацыі і імідж краіны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».