Вы тут

Цёплае надвор'е пакідае нашу краіну


Красавік — месяц зменлівы. Вось і гэтым разам цёплае надвор'е пакідае нашу краіну. Калі ў чацвер удзень было ў сярэднім 10—17 цяпла, то сёння стане на 5—8 градусаў халадней, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Ужо ў пятніцу ўдзень у многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. У дзённыя гадзіны месцамі магчымы навальніцы.

На выхадныя наша краіна будзе знаходзіцца пад уплывам франтальных раздзелаў і халодных няўстойлівых паветраных мас, якія распаўсюджваюцца з боку поўначы Еўропы. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні парывісты, удзень у асобных раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы апусціцца ад мінус 3 градусаў да 2 цяпла. Удзень паветра прагрэецца да плюс 3—9 градусаў. Такі тэмпературны фон на 2—5 градусаў ніжэйшы за кліматычную норму для гэтых красавіцкіх дзён.

У пачатку наступнага тыдня захаваецца халоднае надвор'е. У панядзелак уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны апусціцца ад мінус 4 градусаў да 1 цяпла. Днём чакаецца таксама малакамфортнае надвор'е — ад 3 да 9 градусаў цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у аўторак атмасферны ціск пачне расці, аблокаў і ападкаў стане менш. Вецер будзе заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы — мінус 4 — плюс 2 градусы. Удзень паветра прагрэецца да 4—11 цяпла. У сераду прагназуецца пераменная воблачнасць. Уначы пераважна без ападкаў, удзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы туман. Тэмпература паветра ноччу — ад мінус 3 градусаў да 4 цяпла. Удзень будзе адносна цёпла — плюс 7—14 градусаў вышэй за нуль.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: rgazeta.by

Загаловак у газеце: Мокры снег — з поўначы Еўропы

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.