Вы тут

Дзіцячая чыгунка адкрывае сезон 1 мая


Дзіцячая чыгунка імя Канстанціна Заслонава адкрые свой 66-ы сезон у Свята працы — 1 мая, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.


У 9:30 на станцыі Заслонава пройдзе ўрачыстая лінейка юных чыгуначнікаў. У 11:00 з перона станцыі адправіцца першы цягнік «Сталічны экспрэс». Ён правязе пасажыраў па традыцыйным маршруце: ад ст. Заслонава праз ст. Піянерская да ст. Сасновы Бор і назад.

У маі цягнікі на «малой беларускай» будуць курсіраваць па суботах і нядзелях (1, 2, 8, 9, 15, 16, 22, 23, 29 і 30 мая).

Да Дня Перамогі для мінчан і гасцей сталіцы на Дзіцячай чыгунцы рыхтуецца канцэртная праграма. Яна будзе арганізавана 9 мая на станцыі Заслонава.

«Для захавання здароўя юных пасажыраў, прафілактыкі распаўсюджвання вірусных інфекцый, а таксама стварэння камфортных умоў праезду ў цягніку „Сталічны экспрэс“ прадугледжана рассаджванне з улікам сацыяльнай дыстанцыі. Акрамя таго на працягу ўсяго дня будзе праводзіцца санітарная апрацоўка рухомага складу», — адзначылі ў прэс- цэнтры.

У БЧ звяртаюць увагу, што наведвальнікам Дзіцячай чыгункі неабходна абавязкова выконваць масачны рэжым. Продаж масак будзе арганізавана на вакзале станцыі Заслонава.

Больш падрабязную інфармацыю аб рабоце Дзіцячай чыгункі можна атрымаць па тэлефоне ў Мінску 267-25-22 або на старонцы ДЧ на сайце minsk.rw.by.

Прэв'ю: ay.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?