Вы тут

БЕЛАЗ паставіў новую тэхніку на Цэнтральны ГАК ва Украіну


БЕЛАЗ паставіў колавы бульдозер і кар’ерныя самазвалы грузападымальнасцю 130 т для Цэнтральнага горна-абагачальнага камбіната (Група «Метінвест», Крывы Рог, Украіна), паведамілі ў прэс-службе ААТ «БЕЛАЗ» — кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЗ-Холдынг».


«Сучасная горная тэхніка — гэта заўсёды добрая дапамога ў вытворчасці. Яна павышае эфектыўнасць і прадукцыйнасць працы, асабліва ва ўмелых руках нашых прафесіяналаў. Да таго ж новыя мадэлі зручныя ў выкарыстанні, камфортныя для нашых вадзіцеляў. А мы на Цэнтральным ГАКу заўсёды імкнёмся зрабіць умовы працы нашага вялікага калектыву лепшымі», — падкрэсліў генеральны дырэктар Цэнтральнага ГАКа Дзмітрый Шэўчык на цырымоніі ўручэння ключоў аператарам новых белазаўскіх машын.

З улікам новых машын на камбінаце задзейнічаны цяпер 42 БЕЛАЗы такога класа грузападымальнасці.

«Бульдозер БЕЛАЗ-78231 з колавай формулай 4×4 стане выдатным памочнікам для гарнякоў Цэнтральнага ГАКа ў расчыстцы тэхналагічных магістралей і забояў у кар’еры, фарміраванні дарожнага палатна. Амаль пяціметровы адвал, магутны, на 490 к. с., шасціцыліндравы рухавік, немаленькая для спецтэхнікі такога прызначэння скорасць да 25 км/гадз — такая машына ў жалезарудным кар’еры проста незаменная. Да таго ж у адрозненне ад гусенічных мадэлей колавы бульдозер менш уплывае на дарожнае палатно», — расказалі на беларускім прадпрыемстве.

Як адзначылі ў прэс-службе, 130-тонныя самазвалы серыі БЕЛАЗ-7513 — класіка для жалезарудных кар’ераў Крыварожскага жалезаруднага басейна. «Гэтыя сучасныя кар’ернікі максімальна падыходзяць для работы ў рэжыме 24/7 на тэхналагічных дарогах руднікоў. Дынамічны тормаз надзейны пад высокімі нагрузкамі, колы маюць засцярогу ад прабуксоўкі і слізгацення. Надзейныя і бяспечныя ў эксплуатацыі, яны паказваюць высокую прадукцыйнасць і ўмераны расход паліва», — растлумачылі на заводзе.

Працаваць на 130-тонным самазвале камфортна і бяспечна. Кабіна БЕЛАЗ-75131 мае добры агляд: для кантролю сляпых зон па перыметры самазвала ўстаноўлены камеры, якія перадаюць карцінку на аператарскі манітор. Працоўнае месца абсталявана сучаснымі клімат-сістэмамі, добра гука- і пылаізалявана. «Для паляпшэння агляднасці вадзіцельская кабіна новага бульдозера мае высокую пасадку і панарамнае шкленне. Працоўнае месца аператара ізалявана ад уплыву пылу, шуму і вібрацыі, а таксама абсталявана крэслам з пнеўмападвескай і шырокім дыяпазонам рэгулявання», — дадалі ў прэс-службе.

Цэнтральны ГАК групы кампаній «Метінвест» уваходзіць у пяцёрку буйнейшых вытворцаў жалезаруднай сыравіны Украіны. Спецыялізуецца на здабычы, перапрацоўцы і вытворчасці сыравіны для металургічнай прамысловасці — жалезаруднага канцэнтрату і акатышаў.

ААТ «БЕЛАЗ» — кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЗ-Холдынг» — буйнейшы сусветны вытворца кар’ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці. Займае каля 30 працэнтаў сусветнага рынку кар’ерных самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці. Вырабляе самы вялікі ў свеце кар’ерны самазвал грузападымальнасцю 450 т.

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

У I квартале 2021 года было зарэгістравана звыш 800 крадзяжоў грошай праз інтэрнэт, гэта ў 4,5 раза больш, чым за такі ж перыяд год таму.

Грамадства

Спытайце пра радзіннае. Як раней адзначалі Радаўніцу?

Спытайце пра радзіннае. Як раней адзначалі Радаўніцу?

На пытанне чытача адказваюць Янка Крук і Аксана Катовіч.

Палітыка

Прэзідэнт: сцяг і герб Беларусі адлюстроўваюць нацыянальную ідэю народа — імкненне да незалежнага і мірнага жыцця

Прэзідэнт: сцяг і герб Беларусі адлюстроўваюць нацыянальную ідэю народа — імкненне да незалежнага і мірнага жыцця

Урачысты рытуал ушанавання дзяржаўных сцяга і герба праходзіць у Мінску з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.