Вы тут

Большасць аптэк знізілі цэны на лекі


Па выніках маніторынгаў Камітэта дзяржаўнага кантролю прыпынена дзейнасць аптэчнай сеткі ў Гродзенскай вобласці, раней закрытыя аптэкі аднавілі работу і знізілі цэны. Аб гэтым паведамляе Telegram-канал КДК.


Ведамства прадаўжае кантрольныя мерапрыемствы па праверцы абгрунтаванасці цэн на лекавыя прэпараты. Вынікі маніторынгаў паказалі, што большасць аптэчных сетак прынялі меры па зніжэнні цэн на лякарствы.

У прыватнасці, у аптэчнай сетцы ТАА «Здаровае рашэнне» (рэалізацыя лякарстваў у гэтай сетцы была прыпынена з 22 сакавіка па 5 красавіка за парушэнні заканадаўства ў сферы фармацэўтычнай дзейнасцi) за кошт змяншэння гандлёвай надбаўкі цэны на ўсе лякарствы зніжаны на 1,5-8,1 працэнта. Па найбольш запатрабаваных прэпаратах адбылося істотнае зніжэнне цэн (кошт прэпарату «Аркаксія» зніжаны на 15,4 працэнта, «Канкор» — на 25,6 працэнта, «Меласон» — на 36,6 працэнта, «Неўрабекс» — на 10,5 працэнта, «Серміён» — на 10,5 працэнта і г. д.).

У ходзе маніторынгу ўстаноўлена, што асобныя сеткі не паднімалі з пачатку 2021 года цэны на лякарствы або самастойна прымаюць меры па іх зніжэнні. Так, у дзвюх аптэчных сетках у параўнанні з пачаткам 2021 года не змяніліся цэны на 53,4 працэнта лякарстваў (500 найменняў). Пры гэтым такімі прадаўцамі прынята рашэнне аб зніжэнні цэн на лякарствы, кошт якіх быў павялічаны ў лютым 2021 года (зніжаны цэны больш як на 50 найменняў лякарстваў у памеры да 10 працэнтаў).

«Разам з тым асобнымі арганізацыямі прыватнай формы ўласнасці не прыняты меры па зніжэнні цэн, — дадалі ў КДК. — Да такіх суб’ектаў за парушэнне ліцэнзійных патрабаванняў па выніках кантрольных мерапрыемстваў прыменены меры рэагавання. У прыватнасці, рашэннем Міністэрства аховы здароўя прыпынена дзейнасць аптэк у Гродне і Лідзе, якія належаць суб’екту гаспадарання Гродзенскай вобласці (ТАА „Арніка-Люкс“)».

Цяпер Камітэт дзяржкантролю праводзіць мерапрыемствы ў адносінах да трох аптэчных сетак у Брэсцкай вобласці (рэкамендацыі аб устараненні парушэнняў выдадзены ТАА «СемВлас», ПУГП «Свет лякарстваў», ПУГП «Сафіфурыя») і ТАА "Партнёр Медытэк (Мінск), дзе ў сакавіку-красавіку ўстаноўлены факты павышэння цэн на лякарствы.

Суб’ектам, якія прадаюць лякарствы, прапануецца знізіць цэны, не чакаючы прадпісанняў кантралюючых і наглядных органаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».