Вы тут

Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Літвы: З гэтага часу каранавірус будзе лічыцца звычайнай хваробай


Літва паступова пераходзіць да новага этапу — з гэтага часу каранавірус будзе лічыцца звычайнай хваробай. Пра гэта заявіў міністр аховы здароўя краіны Арунас Дулькіс, паведамляе інтэрнэт-партал DELFI.


pixabay.com

«Этап, на якім мы знаходзімся, — гэта тая пазіцыя, калі ковід лічыцца такой жа хваробай, як і астатнія. Тут з’явіцца шмат пераменаў у лячэнні, аплаце, працы медустаноў і іншае», — сказаў Арунас Дулькіс.

Паводле яго слоў, тэставанне на каранавірус стане звычайнай справай і дапаможа людзям у іх паўсядзённых справах. Рэгулярнай стане і вакцынацыя. Пры гэтым ён адзначыў, што вакцынацыя не панацэя — нават прышчэпленыя могуць пераносіць вірус. Таму важныя тры аспекты: вакцынацыя (яна ў будучыні стане сезоннай і рэгулярнай), культура пастаяннага тэставання і трэці момант, які грамадству, мабыць, будзе няпроста прыняць, — захаванне дыстанцыі і нашэнне масак. Гэта стане звычайным у жыцці нават пасля вакцынацыі крытычнай масы насельніцтва.

Арунас Дулькіс таксама лічыць, што трэба вярнуцца да вочнага навучаньня ў школах, нягледзячы на тое што дзеці часта з’яўляюцца носьбітамі віруса. «Відаць, шмат хто будзе гэта крытыкаваць, але логіка такая: калісьці мы павінны вярнуцца ў школу. Аддаленае навучанне, на жаль, адмоўна ўплывае на жыцці сем’яў, на сітуацыю школьнікаў. Спроба вярнуць дзяцей у школу, хай і ненадоўга, важная. Трэба паспрабаваць вярнуцца да жыцця, каб убачыць слабыя месцы, калі мы хочам вучыцца ў новым навучальным годзе ў школе», — сказаў Арунас Дулькис.

Міністр заўважыў, што ў новай рэальнасці больш адказнасці будзе на грамадзтве. «Мы павінны вучыцца жыць з вірусам інакш. Мы пераходзім на такі этап, калі ўрад і ўлады не змогуць браць на сябе столькі адказнасці, колькі бяруць цяпер. Больш адказнасці прыйдзецца на долю грамадства — яму прыйдзецца выпрацоўваць новыя звычкі», — адзначыў ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?