Вы тут

Мінгарсавет зацвердзіў комплекс мерапрыемстваў па трох дзяржпраграмах на 2021-2025 гады


Дэпутаты Мінгарсавета сёння на пазачарговай сесіі зацвердзілі комплекс мерапрыемстваў па рэалізацыі шэрага дзяржаўных праграм на 2021 — 2025 гады, перадае БЕЛТА.


Першым у парадку дня стаяў комплекс мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржпраграмы «Аграрны бізнес» на 2021 — 2025 гады. Усяго за пяцігодку на гэтыя мэты з бюджэту Мінска плануецца накіраваць больш за Br6169 тыс., у тым ліку звыш Br1114 тыс. — у гэтым годзе.

Зацверджаным комплексам мерапрыемстваў прадугледжаны расходы на ўтрыманне бюджэтнай арганізацыі — Мінскай гарадской ветэрынарнай станцыі.

Паводле слоў начальніка станцыі Тамары Сцепаньковай, мэтавым паказчыкам мерапрыемстваў падпраграмы 9 «Забеспячэнне агульных умоў функцыянавання аграпрамысловага комплексу» дзяржпраграмы з’яўляецца — індэкс валавой дабаўленай вартасці ў сельскай гаспадарцы ў супастаўных цэнах (па відзе эканамічнай дзейнасці «Сельская, лясная і рыбная гаспадарка»). Але паколькі заказчыкам — распарадчыкам сродкаў з’яўляецца дзяржустанова, што не ажыццяўляе эканамічную дзейнасць, мэтавы паказчык гэтага індэкса не даводзіцца.

Акрамя таго, у комплекс мерапрыемстваў не ўключаны пункт 4 комплексу мерапрыемстваў падпраграмы 1 «Развіццё раслінаводства, перапрацоўкі і рэалізацыя прадукцыі раслінаводства», а менавіта пасадка пладова-ягадных культур і іх догляд, у сувязі з тым, што гэтыя работы фінансуюцца з рэспубліканскага бюджэту.

Таксама дэпутаты зацвердзілі комплексы мерапрыемстваў па рэалізацыі ў Мінску чатырох падпраграм дзяржпраграмы «Культура Беларусі» на 2021 — 2025 гады: «Культурная спадчына», «Мастацтва і творчасць», «Функцыянаванне і інфраструктура сферы культуры», «Архівы Беларусі»; а таксама мерапрыемстваў на пяцігодку па дзяржпраграме «Увекавечанне памяці аб загінулых пры абароне Айчыны». І вызначылі мэтавыя паказчыкі для ацэнкі дасягнення праграмных мэт.

На захаванне культурнай спадчыны плануецца накіраваць крыху больш за Br66 млн 362 тыс., большая частка якіх — з гарадской казны, а таксама каля Br1587 тыс. — уласныя сродкі падведамных упраўленню культуры ўстаноў. На падпраграму «Мастацтва і творчасць» будзе накіравана больш за Br218 млн (з іх звыш Br128,6 млн — бюджэтныя сродкі). Асноўныя сумы — больш за Br68,9 млн — пойдуць на падтрымку развіцця прафесійнага мастацтва і міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы. У тым ліку, на стварэнне і абнаўленне тэатральных пастановак, канцэртных праграм, цыркавых паказаў і правядзенне гастролей амаль Br6,9 млн бюджэтных і Br400 тыс. уласных сродкаў. На забеспячэнне даступнасці, якасці і разнастайнасці паслуг, якія прадастаўляюцца клубнымі арганізацыямі і арганізацыямі культуры змешанага тыпу запланавана звыш Br17,8 млн.

На падпраграму «Функцыянаванне і інфраструктура сферы культуры» запланавана больш за Br11,8 млн (у тым ліку звыш Br11,7 млн — з бюджэту горада). У асноўным сродкі пойдуць на мэты рэканструкцыі будынкаў, збудаванняў, памяшканняў і інфраструктуры сферы культуры, правядзенне капітальных рамонтаў, закупку музычных інструментаў. І амаль Br24,66 тыс. — на перавядзенне ў лічбавы фармат фондаў. На архіўны фонд у пяцігодцы плануецца патраціць крыху больш за Br2 млн.

Комплекс мерапрыемстваў па ўвекавечанні памяці аб загінулых пры абароне Айчыны на 2021 — 2025 гады ўключае добраўпарадкаванне, утрыманне, рамонты воінскіх пахаванняў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы; стварэнне і ўстаноўку новых твораў манументальнага мастацтва, перапахаванне астанкаў загінулых абаронцаў Айчыны; правядзенне архіўна-даследчых работ, а таксама пошукавай работы па ўстанаўленні даных аб загінулых вязнях лагера і іх захаванне ў электроннай «Кнізе Памяці ахвяр лагера смерці «Трасцянец». На фінансаванне ўсёй гэтай работы будзе накіравана Br150 тыс.

Зацверджаны дэпутатамі комплекс мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржпраграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» на 2021 — 2025 гады ў Мінску ўключае мерапрыемствы шасці падпраграм: «Сям’я і дзяцінства», «Прафілактыка і кантроль неінфекцыйных захворванняў», «Папярэджанне і пераадоленне п’янства і алкагалізму, ахова псіхічнага здароўя», «Процідзеянне распаўсюджванню туберкулёзу», «Прафілактыка ВІЧ-інфекцыі», «Забеспячэнне функцыянавання сістэмы аховы здароўя Рэспублікі Беларусь». Таксама вызначаны паказчыкі дасягнення мэтавых вынікаў.

«Комплекс мерапрыемстваў будзе садзейнічаць дасягненню індыкатараў нацыянальнай бяспекі краіны ў сферы аховы здароўя і дэмаграфічнай бяспекі, а таксама дасягненню Мэт устойлівага развіцця, аб’яўленых Генеральнай Асамблеяй ААН, у тым ліку мэты 3 „Забеспячэнне здаровага ладу жыцця і садзейнічанне дабрабыту для ўсіх у любым узросце“, — падкрэсліла старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Жанна Казачонак. — Крыніцай фінансавання комплексу мерапрыемстваў з’яўляецца бюджэт Мінска». Увесь пяцігадовы аб’ём фінансавання складае амаль Br8 млрд, у тым ліку больш за Br1,4 млрд — на гэты год.

Прэв'ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».