Вы тут

У Магілёве прэзентаваны паказальнік «Успомнім усіх пайменна. Удзельнікі Магілёўскай абароны 1941 года»


У Магілёве прэзентаваны ўнікальны бібліяграфічны паказальнік «Успомнім усіх пайменна. Удзельнікі Магілёўскай абароны 1941 года». Выданне прысвячаецца 80-годдзю гераічнай абароны Магілёва ў 1941 годзе, паведамілі ў Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У. Леніна.


Гэта першая спроба абагульніць і сістэматызаваць звесткі пра абаронцаў Магілёва і вобласці з воінскіх падраздзяленняў і атрадаў народнага апалчэння.

— У выданні змяшчаецца інфармацыя аб 4774 удзельніках абароны, якія змагаліся на тэрыторыі вобласці, а таксама прадстаўлены дакументы за 1941–2020 гады, — удакладняе магілёўскі краязнаўца, аўтар тэксту і ўкладальнік Тамара КАЛІНІНА. — Выданне з'яўляецца данінай памяці і ўдзячнасці ўдзельнікам абароны нашага краю і будзе добрым дапаможнікам гісторыкам, краязнаўцам, выкладчыкам, бібліятэкарам, усім, хто займаецца патрыятычным выхаваннем моладзі і цікавіцца гісторыяй роднага краю.

«Аналагаў выданню, зробленаму на рэгіянальным узроўні, у нашай краіне сёння няма!», — такую адзнаку зрабіў рэцэнзент кнігі старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы, доктар гістарычных навук, прафесар Ігар МАРЗАЛЮК.

Кніга выйшла ў выдавецтве «АмеліяПрынт» пры фінансавай падтрымцы Магілёўскага гарвыканкама і Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага фонду міра.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».