Вы тут

Качанава: важна, што ў нашай краіне надаюць дастаткова ўвагі падтрымцы мацярынства і дзяцінства


Важна, што ў нашай краіне надаюць дастаткова ўвагі падтрымцы мацярынства і дзяцінства. Такое меркаванне выказала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падчас наведвання ясляў-сада № 2 «Калейдаскоп» у Слаўгарадзе, перадае БелТА.


Фота з тэлеграм-канала Савета Рэспублікі.

Наталля Качанава наведала групы і паглядзела творчае выступленне маленькіх выхаванцаў дашкольнай установы. Акрамя гэтага, яна перадала для дзяцей падарункі ад Савета Рэспублікі — развіваючыя гульні, разнастайныя машынкі, лялькі.

Сучасны дзіцячы сад быў адкрыты ў мікрараёне горада, які будуецца, восенню мінулага года. Дашкольная ўстанова разлічана на 75 месцаў. У яслях-садзе працуе чатыры групы, адна з якіх інтэграваная — для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы. Ёсць зала для фізкультурных і музычных заняткаў, кабінет дзіцячай творчасці, дзе можна займацца маляваннем, лепкай і нават вышываннем. З навінак — бацькоўскі пакой, кабінет псіхолага. Яшчэ ёсць пакой народнай творчасці — тут дзецям распавядаюць пра беларускую культуру, традыцыі і звычаі. Акрамя таго, у дзіцячым садзе забяспечана безбар’ернае асяроддзе. «Важна, што ў нашай краіне надаюць дастаткова ўвагі падтрымцы мацярынства і дзяцінства», — адзначыла Наталля Качанава.

На сённяшні дзень у Слаўгарадзе працуе чатыры дашкольных установы, а ўсяго ў раёне іх восем. У іх выхоўваюцца больш за 500 дашкалят.
Акрамя гэтага, Наталля Качанава наведала помнік прыроды рэспубліканскага значэння «Блакітная Крыніца». Як распавёў старшыня Слаўгарадскага райвыканкама Сяргей Міхалюта, гэта адзін з турыстычных брэндаў раёна. У год сюды з’язджаюцца больш за 100 тыс. паломнікаў. Блакітная крыніца пад Слаўгарадам — гідралагічны помнік прыроды, які яшчэ ў 1985 годзе прызналі помнікам рэспубліканскага значэння. А пазней традыцыю паломніцтва да крыніцы абвясцілі нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі.

Старшыня Савета Рэспублікі азнаёмілася з турыстычным патэнцыялам Слаўгарадскага раёна, варыянтамі самазанятасці насельніцтва на месцах і традыцыямі, звязанымі з наведваннем помніка прыроды.

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.