Алея ў гонар Года народнага адзінства з'явілася сёння ў Слаўгарадзе. У яе закладцы прыняла ўдзел старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, перадае БелТА.
Памятная алея размясцілася ў мікрараёне Маладзёжны, які будуецца. Побач знаходзіцца сучасны дзіцячы садок. Як распавяла старшыня раённага Савета дэпутатаў Святлана Язерская, месца для закладкі алеі было выбрана не выпадкова. «Раён малады і працягвае будавацца. Зараз тут узводзіцца новы 20-кватэрны дом. Шмат маладых і шматдзетных сем'яў, — адзначыла яна. — У нас працягваюцца тут работы па азеляненні і добраўпарадкаванні тэрыторый».
Удзельнікі мерапрыемства высадзілі амаль 140 туй.
Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.