Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


unsplash.com

АВЕН. Тыдзень абяцае падарыць поспех у справах, добрыя магчымасці і выдатнае самаадчуванне. У панядзелак вас могуць парадаваць цікавыя навіны, у гэты дзень зносін будзеце мець больш, чым звычайна. У аўторак будзе нялішне прадэманстраваць упэўненасць ва ўласных сілах, вы лёгка заваюеце аўтарытэт лідара, з вашым меркаваннем будуць лічыцца. У чацвер пастарайцеся не адцягвацца на дробныя, другарадныя задачы.


ЦЯЛЕЦ. Нягледзячы на ўсю прыцягальнасць ідэй і прапаноў тыдня, браць іх на ўзбраенне пакуль не варта. Калі хтосьці з вашага акружэння аддаліўся ад вас, пастаўцеся да гэтага па-філасофску: проста вашы жыццёвыя дарогі разышліся. Паспрабуйце быць пунктуальнымі і не спазняцца, каб пазбегнуць непаразуменняў. У выхадныя вам пагражае адзінота, але яна пазітыўна адаб'ецца на вашым настроі.


БЛІЗНЯТЫ. Спрыяльны час для ўвасаблення ў жыццё нават самых арыгінальных і фантастычных ідэй. Вас зразумеюць і дапамогуць. Здаецца, самыя запаветныя мары здзяйсняюцца самі сабой. Каханы чалавек падорыць клопат і ўвагу, не будзе скупіцца на далікатныя прызнанні і дарагія падарункі. Будзьце ўважлівыя да навакольных, не забывайце пра тых, хто знаходзіцца побач, і не грэбуйце іх парадамі. У фінансавай сферы вас таксама чакае поспех.


РАК. На пачатку тыдня лепш не ўзвальваць на сябе лішнюю нагрузку на рабоце. Не фарсіруйце падзеі і не спрабуйце рабіць дзесяць спраў адначасова. Могуць узнікнуць нейкія абставіны, якія будуць скоўваць вас і прымушаць кантраляваць свае дзеянні і ўчынкі. У сераду вас парадуюць спрыяльныя падзеі ў асабістым жыцці. У пятніцу выйдзеце пераможцам з любой спрэчкі. У гэты дзень здабудзеце новага сябра. Выхадныя адпачніце разам з сям'ёй.


ЛЕЎ. У першую палову тыдня давядзецца добрасумленна папрацаваць, выконваючы пастаўленыя задачы. У панядзелак з'явяцца добрыя перспектывы, якія зменяць планы і дазволяць дамагчыся прыхільнасці начальства. Аўторак будзе даволі напружаным і складаным. Выхадныя прысвяціце адпачынку і назапашванню сіл. Сябры пацешаць добрымі навінамі.


ДЗЕВА. На гэтым тыдні з'явіцца шанс для паспяховай самарэалізацыі на рабоце. Каб дамагчыся пастаўленай мэты, мае сэнс аб'яднаць намаганні з калегамі. Прыйшоў час для кар'ернага росту. Поўнае паразуменне будзе панаваць у адносінах з блізкімі. Серада стане не самым лепшым днём для тых, хто будзе знаходзіцца ў далёкай паездцы або камандзіроўцы. Выхадныя правядзіце за горадам.


ШАЛІ. На гэтым тыдні стварыце сабе трывалы і надзейны падмурак для пазітыўных змен у жыцці. Паглыбленне ў работу павінна быць камфортным і не пагражаць душэўнымі ўзрушэннямі. Калі штосьці не атрымліваецца так жа добра, як звычайна, не хвалюйцеся — хутка зможаце адпачыць. Да пятніцы скончацца цяжкасці і перажыванні, а вы атрымаеце асалоду ад зносін з сябрамі.


СКАРПІЁН. Зразумееце, наколькі важнае ў вашым жыцці каханне. Яно натхняе і адкрывае новыя магчымасці. Так што шануйце каханага чалавека і прыслухоўвайцеся да яго парад — яны акажуцца вельмі карыснымі. Разам вы здольныя звярнуць горы. Памятайце, што для плённай працы таксама патрэбен надзейны тыл. У справах вас чакае поспех і салідны прыбытак.


СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні будзьце гатовыя праявіць праніклівасць і аналітычныя здольнасці. Давядзецца працаваць не складаючы рук, затое хутка ўбачыце вынік. У аўторак не варта дзяліцца ідэямі і задумамі, калі не хочаце, каб хтосьці рэалізаваў іх без вашага ведама і ўдзелу. У сераду можаце атрымаць адначасова некалькі прапаноў, будзе спакуса ўзяцца за ўсё адразу. Адным са значных падзей — штосьці, звязанае з сям'ёй.


КАЗЯРОГ. Не паддавайцеся эмоцыям — іх сіла на гэтым тыдні пагражае зацямніць розум і нашкодзіць у справах. Спакой і разважлівасць — вось складнікі ўдачы. Будзьце больш тактоўнымі: не варта ні камандаваць блізкімі, ні высвятляць адносіны. Лепш самому прыслухацца да парады таго, хто старэйшы і больш вопытны. Сканцэнтруйцеся на самым важным, не адцягвайцеся па дробязях. Да канца тыдня ўзрасце фізічная актыўнасць.


ВАДАЛІЎ. Тыдзень будзе адрознівацца павышанай прафесійнай актыўнасцю. Не выключана, што гэта крута зменіць жыццё. Для вас працягваецца спрыяльная паласа, зможаце атрымаць асалоду ад вынікаў сваёй дзейнасці. Аднак важна не мітусіцца — вы і так усё паспееце. Будзьце асцярожныя, выказваючы крытычныя заўвагі ў адрас калег. У сераду лепш не эксперыментаваць, калі хочаце пазбегнуць непрыемных сюрпрызаў. Канец тыдня можа парадаваць нечаканымі ўражаннямі і паездкамі.


РЫБЫ. Вам будзе цяжка займацца тым, што запланавалі на гэты тыдзень. Многія пункты ў раскладзе лепш перагледзець. Не выключана, што давядзецца шмат часу выдаткаваць на рашэнне чужых праблем. Асаблівага энтузіязму гэты занятак не выкліча, затое дасць вопыт цярплівасці і адмовы ад асабістых планаў. Зрэшты, усё гэта датычыцца першай паловы тыдня, а ўжо ў пятніцу можаце атрымаць прыемную вестку і ў выхадныя выдатна адпачнуць.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.