Вы тут

У Оршы адкрыецца Цэнтр падтрымкі моладзевага прадпрымальніцтва


Урачыстае адкрыццё адбудзецца 29 красавіка. Мерапрыемства пройдзе ў рамках правядзення Міжнароднага эканамічнага форуму і X Рэспубліканскай універсальнай выставы-кірмашу «Аршанскія традыцыі».


Цэнтр створаны ў рамках рэалізацыі мясцовай ініцыятывы «Стварэнне і развіццё Цэнтра падтрымкі моладзевага прадпрымальніцтва ў г. Оршы» ў партнёрстве з Аршанскім раённым цэнтрам тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі, упраўленнем па адукацыі Аршанскага райвыканкама, а таксама Паркам высокіх тэхналогій і мультымадальным прамыслова-лагістычным комплексам «Брэміна-Орша».

Рэзідэнты ПВТ будуць супрацоўнічаць з аршанскім цэнтрам у правядзенні адукацыйных курсаў, а «Брэміна-Орша» арганізуе на сваёй базе практычныя заняткі для навучэнцаў цэнтра. На іх маладыя людзі і дзяўчаты змогуць азнаёміцца з практычнымі аспектамі вядзення бізнесу прадпрыемствамі-рэзідэнтамі МПЛК «Брэміна-Орша». Пра гэта паведамілі «Звяздзе» ў грамадскім аб'яднанні «Развіццё — XXI стагоддзе», якое рэалізуе ініцыятыву.

Дзейнасць цэнтра забяспечыць развіццё практыкі работы з моладдзю, зацікаўленай у засваенні навыкаў і ведаў у сферы IT-тэхналогій і развіцці ўласнай справы. Таксама будуць прапаноўваць курсы дадатковай адукацыі: «Асновы прадпрымальніцкай дзейнасці», «Асновы бізнес-планавання», «Праграмаванне на мове Python і WEB-праграмаванне», «Сістэмнае адміністраванне», «Праграмаванне мікракантролераў Arduino»,«3D-мадэляванне», «Камп'ютарная графіка, асновы анімацыі і відэамантажу», а таксама «Разумны горад» і «Акадэмія стартапаў».

Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН (ПРААН) у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.