Вы тут

Брэсцкую, Мінскую вобласці і Мінск занясуць на Рэспубліканскую дошку Гонару


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ нумар 158 «Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтваў за 2016—2020 гады і за 2020 год». Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Дакументам вызначаны рэгіёны і арганізацыі, якія ўдастоены занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару за дасягненне высокіх вынікаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Так, па выніках работы за 2016–2020 гады сярод абласцей і г. Мінска найлепшымі прызнаны Брэстчына, Міншчына і сталіца.

Па выніках работы за 2020 год вызначаны 65 пераможцаў з ліку раёнаў, гарадоў (раёнаў у гарадах) і арганізацый. У тым ліку гэта восем адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак: Камянецкі і Кобрынскі раёны Брэсцкай вобласці, Мазырскі раён Гомельскай вобласці, Лагойскі і Нясвіжскі раёны Мінскай вобласці, Савецкі і Першамайскі раёны г. Мінска, Ленінскі раён г. Брэста; дзевяць арганізацый прамысловасці; тры арганізацыі, якія ажыццяўляюць дзейнасць у будаўніцтве; дзевяць арганізацый сельскай і рыбнай гаспадаркі; дзве арганізацыі лясной гаспадаркі; 34 арганізацыі сферы паслуг (арганізацыі гандлю, адукацыі, сацыяльнага абслугоўвання, навукі і іншыя, уключаючы чатыры арганізацыі аховы здароўя за самаадданую працу медыцынскіх работнікаў).

Занясенне на Рэспубліканскую дошку Гонару — грамадскае прызнанне важкага ўкладу грамадзян і калектываў прадпрыемстваў у развіццё і дабрабыт краіны. Афіцыйнае адкрыццё абноўленай Рэспубліканскай дошкі Гонару адбудзецца напярэдадні Свята працы.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?