Вы тут

Нацыянальны форум атлетаў стартаваў у Мінску


Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь прымае першы «Нацыянальны форум атлетаў», які праходзіць у фармаце адукацыйнага семінара-канферэнцыі. Галоўная тэма мерапрыемства — сацыялізацыя прафесійных спартсменаў пасля заканчэння спартыўнай кар'еры, выкарыстанне іх патэнцыялу ў развіцці спартыўнай індустрыі. Таму і назва адпаведная — «Кіраванне кар'ерай у спорце і развіццё асабістага брэнда спартсмена».


 БелТА.

«На гэтым форуме ўпершыню сабраліся як дзейсныя спартсмены, так і тыя, хто ўжо завяршыў кар'еру. Упэўнены, для ўсіх вас гэта будзе карысны абмен вопытам. Рана ці позна спартсменам даводзіцца заканчваць кар'еру. Як правільна пабудаваць сваё жыццё пасля гэтага кроку, падзеляцца вопытныя настаўнікі. У нашай краіне ўдзяляецца вялікая ўвага як дзеючым, так і легендарным спартсменам. Вы служыце прыкладам для нашага падрастаючага пакалення, якое, гледзячы на вас, вучыцца не толькі таму, як дасягаць вяршыняў у вялікім спорце, але і як знайсці сябе ў жыцці пасля завяршэння кар'еры», — адзначыў прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка, вітаючы ўдзельнікаў форуму.

На два дні, 23—24 красавіка, беларускія атлеты і прадстаўнікі спартыўнай грамадскасці адчуюць сябе студэнтамі. З адпаведнымі выступленнямі і лекцыямі выступяць прадстаўнікі Расійскага міжнароднага алімпійскага ўніверсітэта, які дзейнічае ў Сочы, сталіцы Алімпійскіх гульняў 2014.

«У сусветным спорце ёсць вялікая праблема — праблема адаптацыі спартсменаў да жыцця пасля завяршэння спартыўнай кар'еры. І мы сваю місію бачым у тым, каб даць спартсменам магчымасць знайсці сваё месца, сваю справу пасля завяршэння кар'еры: мы даём ім інструмент, спецыяльнасць, якая ім блізкая. Гэта спецыяльнасць спартыўнага менеджара, універсальная спецыяльнасць», — адзначыў рэктар РМАУ Леў Белавусаў.

Паміж беларускім Нацыянальным алімпійскім камітэтам і РМАУ падпісана пагадненне аб партнёрстве. Беларускія спецыялісты і спартсмены рэгулярна выязджаюць на вучобу ў Сочы. Як адзначыў Леў Белавусаў, было вырашана працягваць гэта партнёрства і пашыраць яго. І Нацыянальны форум атлетаў — першая спроба новых сумесных праектаў.

Хэдлайнерам форуму стала двухразовая алімпійская чэмпіёнка па спартыўнай гімнастыцы Святлана Хоркіна. «У нас, у спартсменаў, два жыцці — спартыўнае і грамадзянскае. Спартсменам, якія завяршылі актыўную кар'еру, важна дапамагчы з выбарам прафесіі і адаптацыяй да ўмоў у новым жыцці. Вельмі добра, што ў сучасных атлетаў ёсць магчымасць наведваць семінары, прысвечаныя гэтай праблеме, і вучыцца рабіць сваю будучыню ў кваліфікаваных спецыялістаў, а не дзейнічаць метадам уласных спроб і памылак, як гэта было раней», — адзначыла легендарная спартсменка.

Сваімі гісторыямі адаптацыямі да «неспартыўнага жыцця» падзяліліся і беларускія атлеты: Любоў Чаркашына, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2012 года, біятланістка Ганна Сола, якая потым вярнулася ў спорт. «Пасля заканчэння спартыўнай кар'еры я часта ўспамінаў словы сваіх настаўнікаў. Яны заўсёды казалі, што, акрамя спорту, патрэбна вучыцца і развівацца, бо спартыўнае жыццё вельмі хуткае», — адзначыў Дзмітрый Даўгалёнак, алімпійскі чэмпіён 1992 года, віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі.

Усяго ўдзел у форуме прынялі больш за 150 прадстаўнікоў спартыўнай сферы: атлеты, трэнеры, кіраўніцтва. Пасля завяршэння форуму атлетаў усе яго ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты РМАУ міжнароднага ўзору, якія пацвярджаюць удзел у адукацыйным семінары ў аб'ёме 16 гадзін.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.