Вы тут

Першы кітайскі марсаход атрымаў назву ў гонар бога агню


Першы кітайскі марсаход атрымаў назву «Чжу Жун», абвясцілі ў Кітайскім нацыянальным касмічным кіраванні (CNSA), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


«Чжужун» — гэта імя бога агню ў старажытнакітайскай міфалогіі, што пераклікаецца з кітайскай назвай Марса — Хосін (вогненная планета).

Агонь прынёс цяпло і святло продкам чалавецтва, а таксама асвяціў чалавечую цывілізацыю. Як адзначыў намеснік кіраўніка CNSA У Яньхуа, назваўшы свой першы марсаход ў гонар бога агню Кітай распаліў полымя сваіх планетарных даследаванняў.

Паводле яго слоў, «Чжу» (па-кітайску «пажаданне») выказвае добрыя пажаданні чалавецтву ў даследаванні Сусвету . «Жун» (па-кітайску «інтэграцыя і супрацоўніцтва») адлюстроўвае бачанне Кітая аб мірным выкарыстанні космасу і стварэнні супольнасці адзінага лёсу чалавецтва.

Сярод «Цяньвэнь», «Чан’э», «Бэйдоў» і іншых назваў, узятых з традыцыйнай кітайскай культуры, гэтая назва з’яўляецца яшчэ адным прыкладам навуковага рамантызму работнікаў кітайскай паветрана-касмічнай галіны, а таксама дэманструе даследчы дух і культурную упэўненасць кітайцаў, падкрэсліў У Яньхуа.

У кітайскіх легендах Чжу Жун быў грозным персанажам, які раз’язджаў верхом на двух драконах. Ён прынёс у свет агонь з нябёсаў. Калісьці ў старажытным Кітаі імя Чжу Жун было адным з тытулаў тагачасных галоўнакамандуючых. За выбар гэтага імя для назвы марсахода прагаласавала каля 3 мільёнаў чалавек.

Марсаход «Чжу Жун», як плануецца, павінен быць высаджаны на Марс на працягу наступнага месяца. Гэта 240-кілаграмовы аўтаматычны ровер вышынёй 1,85 метра з хуткасцю руху 200 метраў у гадзіну. Адметна, што ракета-носьбіт, якая прынесла міжпланетную станцыю на арбіту Марса, арбітальны і пасадачны модулі, а таксама сам марсаход распрацаваны і выраблены Паднябеснай самастойна.

Прэв'ю: gazeta.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.