Вы тут

У Беларусі дазволілі правядзенне партнёрскіх родаў


Міністэрства аховы здароўя дазволілп правядзенне партнёрскіх родаў пры ўмове выканання санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў па COVID-19, паведамілі ў прэс-службе міністэрства.


Такое рашэнне (загад Міністэрства аховы здароўя №443 ад 23 красавіка 2021 году) прынята на аснове аналізу сітуацыі ў краінах-суседках па вядзенні партнёрскіх родаў, а таксама з улікам вялікай колькасці зваротаў грамадзян. Спецыялісты ўпэўнены, што гэта пацягне за сабой значнае паляпшэнне псіха-эмацыйнага стану жанчын пры родах.

У сувязі з COVID-19, неабходна выканаць шэраг умоў:

  • партнёрскія роды праводзяцца пры строгім выкананні санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў па інфекцыі COVID-19 і ў асобных індывідуальных радзільных залах;
  • наяўнасць у партнёра медыцынскай даведкі аб стане здароўя (пра адсутнасць кантакту з інфекцыйнымі пацыентамі). Дзеянне даведкі — не пазней за 2-5 дзён да даты правядзення партнёрскіх родаў;
  • наяўнасць у партнёра адмоўнага выніку ПЦР-тэсту на наяўнасць віруса COVID-19 (выкананага не пазней за 2-5 дзён да даты правядзення партнёрскіх родаў) або адмоўнага выніку экспрэс тэсту на антыген COVID-19 (праведзенага партнёрам ў прыёмным аддзяленні радзільнага стацыянара арганізацыі аховы здароўя) ;
  • правядзенне партнёру тэрмаметрыі і апытанне аб стане здароўя ў арганізацыі аховы здароўя;
  • правядзенне партнёрам гігіенічнай апрацоўкі рук з выкарыстаннем антысептычнага / дэзінфікуючага сродка для апрацоўкі скуры рук перад уваходам у аддзяленне (радзільная зала);
  • выкарыстанне партнёрам сродкаў індывідуальнай абароны органаў дыхання (медыцынская маска або рэспіратар), а таксама іншых сродкаў індывідуальнай абароны і санітарнага адзення ў адпаведнасці з правіламі ўнутранага распарадку арганізацыі аховы здароўя.

Партнёр не дапускаецца для прысутнасці пры правядзенні партнёрскіх родаў у выпадку невыканання адной з умоў, указаных у загадзе, захворвання інфекцыяй COVID-19 жанчыны альбо партнёра, у выпадку аднясення іх да кантактаў 1 ўзроўню, пры тэмпературы вышэй 37 ° С і / або наяўнасці сімптомаў рэспіраторнага захворвання.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».