Вы тут

Вяртанне рарытэтаў


На выстаўцы «Кнігазбор Храптовічаў: на шляху вяртання», якая адкрылася ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, упершыню прадстаўлены ўнікальная сямейная перапіска XIX стагоддзя і кнігі са знакамітай бібліятэкі Храптовічаў у Шчорсах.


Лісты прадстаўнікоў роду Храптовічаў і тры кнігі былі вернуты ў Беларусь з Германіі ў лютым мінулага года і з таго часу захоўваліся ў Нацыянальнай бібліятэцы. Гэтая падзея адбылася дзякуючы намаганням дабрачыннага фонду «Шчорсы і Храптовічы». Некалі ўнікальны кнігазбор, пачатак якому паклаў канцлер Вялікага Княства Літоўскага Іахім Літавор Храптовіч у XVIII стагоддзі, лічыўся адной з найбагацейшых бібліятэк ва Усходняй Еўропе.

Як старажытныя кнігі, так і перапіска на французскай мове, — каштоўныя помнікі свайго часу, якія дагэтуль не дэманстраваліся публіцы і нідзе не публікаваліся. Летась са згоды апошніх уладальнікаў адшуканыя каштоўныя дакументы адправіліся ў Беларусь. Падчас адкрыцця выстаўкі і адбылася афіцыйная перадача рарытэтаў на захоўванне ў Нацыянальную бібліятэку.

На брыфінгу для журналістаў прадстаўнікі галоўнай кніжніцы краіны і дабрачыннага фонду «Шчорсы і Храптовічы» распавялі пра першы вопыт вывучэння кніг і ліставання Храптовічаў, звярнулі ўвагу на іх значэнне для беларускай і сусветнай культуры. Прысутныя пачулі пра новыя крокі ў вывучэнні гісторыі роду Храптовічаў, яго спадчыны ў Беларусі і замежжы, шляхі яе вяртання на радзіму.

На выстаўцы таксама прадстаўлены мастацкія работы студэнтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, якія ў якасці валанцёраў два гады запар працавалі летам на добраўпарадкаванні маёнтка Храптовічаў у Шчорсах.

Міра ІЎКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.