Вы тут

Зямля багатая, прыгожая — людзьмі


Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз наведваў прычарнобыльскія рэгіёны Беларусі. Ён прыняў удзел у мітынгу-рэквіеме, прысвечаным 35-годдзю аварыі на ЧАЭС і ў закладцы Алеі Памяці ў Брагіне.


Аляксандр Лукашэнка высаджвае клёнік на Алеі Памяці.

Даўняя традыцыя: у 20-х чыслах красавіка Прэзідэнт штогод наведвае рэгіёны Беларусі, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Дзякуючы паездкам, сустрэчам з людзьмі, якія былі й сёлета 24-26 красавіка, Кіраўнік дзяржавы не з чужых слоў ведае стан спраў на месцах, нібы «замервае» настроі ў грамадстве, бачыць і адчувае тую палескую зямлю, што мае патрэбу ў нашым клопаце.

Наведваючы Нараўлянскі раён, Аляксандр Лукашэнка пабываў у Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку, знаёміўся там з арганізацыяй працы на конеферме, на пасецы, што зладжана там. У часе гутаркі з майстрамі, якія займаюцца народнымі промысламі — лозапляценнем, саломапляценнем, разьбой па дрэве — Прэзідэнт звярнуў увагу чыноўнікаў на тое, каб дапамагалі прасоўваць такую прадукцыю на рынках, камерцыялізаваць народныя промыслы.

Адказваючы на пытанні журналістаў, Аляксандр Лукашэнка гаварыў пра чарговы крок у развіцці пацярпелых чарнобыльскіх раёнаў: «Патрэбна новая канкрэтная праграма з пунктамі: дзе будуць жыць людзі, чым яны будуць займацца. За лета Урад са спецыялістамі падрыхтуе яе з адказамі на пытанне, што мы будзем рабіць у запаведніку». Журналісты пыталіся: ці варта ўвогуле ўкладваць грошы ў рэабілітацыю зямель? «Я кожны год таптаў гэтыя землі ды пераканаўся, што рашэнне правільнае: жыць і працаваць тут можна. Гэта ўжо не стратэгія. Стратэгія зразумелая. І мы павінны рэалізаваць яе праз канкрэтныя праграмы, інвестыцыі». Прэзідэнт згадаў, што першай задачай яго 20 з лішнім гадоў таму было — зрабіць так, каб сышоў страх у дачыненні да тэмы Чарнобыля: «Дзесьці запалохалі — аб’ектыўна, суб’ектыўна. Сітуацыя была няпростая. Трэба было супакоіць людзей, разабрацца самім. Трэба было псіхалагічна пераадолець гэты страх».

Сустрэча з народнымі майстрамі.

26 красавіка ў Брагіне Прэзідэнт усклаў кветкі да бюста Героя Украіны Васіля Ігнаценкі і прыняў удзел у мітынгу-рэквіеме, прысвечаным 35-годдзю аварыі на ЧАЭС. Адзначым, што Герой — ураджэнец Брагінскага раёна, быў у ліку першых пажарных-ліквідатараў аварыі. Прэзідэнт пасадзіў клёнік (а ўсяго іх высадзілі 35) на Алеі Памяці. Потым у Брагіне прайшла нарада па адраджэнні чарнобыльскіх зямель на поўдні Беларусі, якую сабраў Прэзідэнт. У ёй паўдзельнічалі кіраўнікі адпаведных раёнаў.

Іван ІВАНАЎ

Нумар у фармаце PDF

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».