Вы тут

З Алегам Навіцкім — да зор


Прыгожа ўшанавалі ў Расіі знакавую падзею: 60-годдзе першага палёту чалавека ў космас.


Алег Навіцкі родам з Чэрвеня.

Многія ўжо ведаюць пра пілатаваны карабель «Ю.А. Гагарин» (Союз МС-18), які 9 красавіка стартаваў з касмадрома Байканур і даставіў на Міжнародную касмічную станцыю экіпаж працяглай экспедыцыі МКС-65. У асноўны экіпаж карабля, нагадаем, увайшлі касманаўты «Роскосмоса» Алег Навіцкі, Пётр Дуброў і астранаўт NASA Марк Вандэ Хай. Плануецца, што прадоўжыцца экспедыцыя 191 суткі.

Вялікі гонар для ўсіх беларусаў — што «гагарынскую», юбілейную экспедыцыю МКС-65 узначальвае наш супляменнік, Герой Расіі Алег Навіцкі. Ён жа й камандзір экіпажа карабля, на бытавым адсеку якога напісана імя першага касманаўта Зямлі. Дарэчы, у якасці дублёраў для палёту, як паведамлялася раней, былі зацверджаны яшчэ два нашыя супляменнікі: Антон Шкаплераў ды Алег Арцем’еў.

Літаральна перад стартам з Байканура ўраджэнцу Беларусі Алегу Навіцкаму ўдалося адправіць пасланне ўсім беларусам — ёсць у інтэрнэце. Ураджэнец горада Чэрвеня павіншаваў землякоў з Міжнародным днём касманаўтыкі, нагадаў: Беларусь па праве сёння называюць касмічнай дзяржавай. Закончыў пасланне Герой Расійскай Федэрацыі, лётчык-касманаўт, наш зямляк Алег Віктаравіч Навіцкі так: «Дарагія беларусы! Ад усёй душы жадаю вам міру, спакою, мудрасці і, вядома, стабільнасці. Глядзіце на зоркі — і не спыняйце марыць!»

Нагадаем чытачам, што наш зямляк — яшчэ і ў актыве Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі https://www.sb.by/artіcles/ras-ysk-kasmana-t-z-belaruskaga-chervenya.html Ён у 2015-м удзельнічаў у з’ездзе суполкі, мы з ім там сустракаліся, гутарылі.

Іван ЖДАНОВІЧ

Нумар у фармаце PDF

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».