Вы тут

У пошуках ідэальнага чытача


Апавяданне Алеся Бадака «Ідэальны чытач» выйшла ў перакладзе на ўкраінскую мову.


Альманах «Свіцязь» пабачыў свет у Луцку ў гонар 40-годдзя Валынскай абласной арганізацыі Нацыянальнага Саюза пісьменнікаў Украіны. Сярод іншых публікацый у альманаху ёсць і перакладзенае на ўкраінскую мову апавяданне беларускага празаіка, паэта, публіцыста, літаратурнага крытыка Алеся Бадака «Ідэальны чытач». Перакладчыца — Ірына Надзюкова.

Варта нагадаць, што празаічныя і паэтычныя творы Алеся Бадака даволі часта выходзяць асобнымі выданнямі, публікацыямі ў літаратурна-мастацкіх часопісах і газетах у іншых краінах. У прыватнасці, кнігі беларускага літаратара пабачылі свет у Таджыкістане, Сербіі. Асобныя апавяданні, вершы перакладзены на розныя мовы, друкаваліся ў Казахстане, Туркменістане, Расіі, Венгрыі, Польшчы...

Стасункі ў галіне мастацкага перакладу паміж Беларуссю і Украінай носяць асабліва трывалы характар. У многім таму спрыяе кіеўская пісьменніца Галіна Тарасюк-Андрашчук. Яна прыкладае дзеля пашырэння і паглыблення такіх стасункаў надзвычай шмат арганізацыйных намаганняў.

Сяргей ШЫЧКО

Нумар у фармаце PDF

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.