Вы тут

Святлана Рагацэвіч з Мастоўскага раёна ўжо 30 гадоў чытае «Звязду»


Жанчыны Мастоўскага раёна, якія трыццаць гадоў сябруюць з найстарэйшай газетай Беларусі

Так здараецца, што падчас камандзіровак удаецца сустрэцца з адданымі газеце чытачамі. Вядома, такіх нямала. І ўсё ж нам заўсёды важна знайсці тых, хто з году ў год, на працягу дзесяцігоддзяў, атрымлівае квітанцыю з падпіскай на «Звязду». Многіх нашых спадарожнікаў падказваюць работнікі пошты. Напрыклад, у Гудзевічах начальнік вузла паштовай сувязі Рэгіна Грышкевіч расказала пра шматгадовую падпісчыцу педагога школы Алу Кажэцкую. Яна пасябравала са «Звяздой» яшчэ ў маладосці і за 30 гадоў не расчаравалася ў сваім любімым выданні.


Святлана Рагацэвіч — адданая падпісчыца «Звязды»

Такі ж падпісны стаж і ў старшага навуковага супрацоўніка мастоўскага музея «Лес і чалавек» Святланы Рагацэвіч. Пра гэту жанчыну паведамілі работнікі музея падчас яго наведвання. Святлана Уладзіміраўна любіць пачытаць матэрыялы аб знакамітых людзях, вяскоўцах, цікавіцца культурнымі падзеямі, якія ў газеце шырока асвятляюцца. Як чалавек, які любіць займацца зямельнымі клопатамі, заўсёды азнаёміцца з парадамі ў рубрыцы «Сад і агарод», захапляецца вясёлымі гісторыямі чытачоў, якія расказваюць пра свае жыццёвыя здарэнні. На яе думку, значны плюс газеты ў тым, што яна выдаецца на беларускай мове. Вось за гэта таксама «Звязду» любяць і паважаюць.

Маргарыта Ушкевіч, фота аўтара

Загаловак у газеце: Спадарожнікі «Звязды»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».