Вы тут

У Гудзевіцкай школе Мастоўскага раёна дабіваюцца поспехаў у спорце


Тут ганарацца сваімі спартыўнымі дасягненнямі. За ўсю гісторыю вучні Гудзевіцкай школы заваявалі мноства ўзнагарод. На працягу многіх гадоў школа займае прызавыя месцы ў спартыўных спаборніцтвах як мясцовага, так і рэспубліканскага маштабу.


Каманды па валейболе з трэнерам Анджэем Занеўскім

Асабліва радуюць валейбалісты. У красавіку яны прынеслі школе адразу дзве яскравыя перамогі. Каманда Гудзевіцкай сярэдняй школы стала абсалютным пераможцам у спаборніцтвах па валейболе ў праграме спартакіяды па месцы жыхарства Гродзенскай вобласці сярод юнакоў ва ўзроставай катэгорыі 2005—2007 гадоў нараджэння. А нядаўна з узнагародамі вярнуліся дзяўчаты. Каманда школы стала абсалютным лідарам у спаборніцтвах па валейболе сярод дзяўчат 2005—2006 гадоў нараджэння ў праграме алімпіяды Гродзенскай вобласці «Каласок». Нядаўна с перамогай вярнуліся абедзве каманды і з рэспубліканскіх спаборніцтваў па валейболе сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства. Каманда юнакоў Гудзевіцкай СШ заняла першае месца і стала абсалютным чэмпіёнам, а каманда дзяўчат — у ліку прызёраў: на пачэсным другім месцы. 

Здаецца, тут усе апантаны валейболам. Гэта сапраўды адзін з самых любімых відаў спорту ў аграгарадку. Па словах дырэктара Сяргея Мармыша, дзеці з задавальненнем прыходзяць на трэніроўкі. Можна сказаць, тут склалася даўняя традыцыя. Гульню любяць і дарослыя. У школьную спартыўную залу прыходзяць мясцовыя жыхары, супрацоўнікі сельгаспрадпрыемства «Гудзевічы». Трэба сказаць, што ў гаспадарцы таксама радуюцца поспехам юных спартсменаў. Прадпрыемства — даўні спонсар школы і дапамагае ў развіцці спартыўнай базы.

Поспех тут звязваюць таксама і з апантаным сваёй справай настаўнікам фізічнай культуры і здароўя Анджэем Занеўскім. Менавіта ён з'яўляецца сапраўдным рухавіком у спартыўным жыцці школы, і поспех вучняў — гэта і яго заслуга. Трэнер дастойна падрыхтаваў спартсменаў для паспяховага выступлення на нядаўніх абласных спаборніцтвах. Дарэчы, ён таксама выпускнік школы.

Акрамя валейбола, былі перамогі і па міні-футболе. А ў баскетболе каманда дзяўчат і каманда хлопцаў сталі прызёрамі раённых спаборніцтваў. Абедзве каманды занялі другое месца. У школе ганарацца і Ангелінай Эйсмант, якая ў мінулым годзе заняла другое месца ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе».

Папулярны сярод школьнікаў і пляжны валейбол. Дзякуючы сельгаспрадпрыемству «Гудзевічы», абсталявана адпаведная пляцоўка. Каманды па пляжным валейболе прымаюць удзел у спаборніцтвах, таксама займаюць прызавыя месцы.

У школе створаны ўсе ўмовы для заняткаў спортам, ёсць спартыўная зала, на базе якой арганізавана работа розных спартыўных секцый. Маюцца адкрытыя пляцоўкі і стадыён.

Маргарыта Ушкевіч

Загаловак у газеце: Адрэналін перамогі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».