Вы тут

Калектыўны адказ на пагрозу дэстабілізацыі


Адкрытыя спробы звонку дэстабілізаваць сітуацыю ў Беларусі сталі пагрозай для ўсёй Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Пра гэта заявіў генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась па выніках праведзенага ў Душанбэ пасяджэння Савета міністраў абароны АДКБ, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу АДКБ.


Ён канстатаваў: НАТА працягвае нарошчваць свой ваенны патэнцыял у непасрэднай блізкасці ад граніц дзяржаў — членаў АДКБ. «Так, ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне захоўваецца высокі ўзровень інтэнсіўнасці мерапрыемстваў аператыўнай і баявой падрыхтоўкі аб'яднаных узброеных сіл НАТА, — адзначыў генеральны сакратар АДКБ. — Сёлета плануецца правядзенне серыі вучэнняў «Абаронца Еўропы», падчас якіх будуць адпрацаваны планы «аказання ваеннай дапамогі» ўсходнееўрапейскім саюзнікам. У рамках гэтага мерапрыемства да заходніх граніц зоны адказнасці дзяржаў — членаў АДКБ намечана перакінуць значныя вайсковыя кантынгенты».

У існуючых умовах у АДКБ на планавай аснове праводзіцца комплекс мерапрыемстваў, накіраваны на зніжэнне ўзроўню і нейтралізацыю патэнцыяльных пагроз. «Прыярытэтная задача — развіццё і павышэнне гатоўнасці войскаў (калектыўных сіл) АДКБ для выканання задач па прызначэнні, — заявіў генеральны сакратар. — Міністрамі абароны быў адобраны план сумеснай падрыхтоўкі органаў кіравання і фарміраванняў сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы на 2022 год».

Ён праінфармаваў, што ў кастрычніку ў фармаце арганізацыі запланавана правядзенне сумеснага аператыўна-стратэгічнага вучэння «Баявое братэрства — 2021», у рамках якога пройдуць сумеснае вучэнне з Калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання АДКБ «Узаемадзеянне-2021», спецыяльнае вучэнне з сіламі і сродкамі разведкі «Пошук-2021», спецыяльнае вучэнне з сіламі і сродкамі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння войскаў (калектыўных сіл) АДКБ «Эшалон-2021» на тэрыторыі Таджыкістана. Сумеснае вучэнне з міратворчымі сіламі АДКБ «Непарушнае братэрства — 2021» прадугледжваецца на тэрыторыі Расіі ў лістападзе. Акрамя таго, у верасні на тэрыторыі Кыргызстана плануецца правядзенне сумеснага вучэння «Рубеж-2021» з падраздзяленнямі Калектыўных сіл хуткага разгортвання Цэнтральна-Азіяцкага рэгіёна.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».