Фестываль «PROдвижение книги. Библиотечные ступени» пройдзе ў Карэліцкім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці 29 красавіка. Мерапрыемства, прысвечанае Году народнага адзінства і 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны, сёлета носіць назву «У кніжнай памяці імгненні вайны».
У рамках фестывалю адбудзецца раённы конкурс сярод структурных падраздзяленняў Карэліцкай раённай бібліятэкі і на найлепшую арганізацыю выставачнай работы, прысвечанай 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны «У кніжнай памяці імгненні вайны». Наведвальнікаў чакаюць прэзентацыі тэматычных праектаў у наступных намінацыях: «Маленькія героі вялікай вайны», «Лёс, абпалены вайной», «Песня дапамагала ў час вайны», «Жывёліны на франтах Вялікай Айчыннай вайны», «Сіла слабых» (жанчыны ў часы Вялікай Айчыннай вайны).
Акрамя таго ўсе ахвотныя змогуць трапіць на творчыя сустрэчы з беларускай пісьменніцай, журналісткай Людмілай Рублеўскай, дзіцячай паэтэсай, перакладчыцай Інай Фраловай, з паэтам, публіцыстам, журналістам Навумам Гальпяровічам і рэдактарам мастацкага аддзела часопіса сатыры і гумару «Вожык», мастаком-карыкатурыстам Аляксандрам Каршакевічам. Таксама пройдзе прэзентацыя новых серый і кніг ад выдавецтва «Мастацкая літаратура» з удзелам галоўнага рэдактара, пісьменніка, паэта, перакладчыка Віктара Шніпа.
Прэв’ю: pixabay.com
«Пакупнікам прапануюць прадукцыю ад розных вытворцаў».
Закуліссе адкрытага сэрца.
Век жыві — век вучыся.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.