Вы тут

29 красавіка ў НББ пройдзе круглы стол да юбілею Змітрака Бядулі


29 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца круглы стол «Беларускі салавей», прымеркаваны да юбілею вядомага паэта і празаіка Змітрака Бядулі (1886–1941). Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дэрэктара НББ Алесь Суша.


Комплекснае мерапрыемства да юбілею Змітрака Бядулі будзе прадугледжваць:

  • прэзентацыю маштабнай віртуальнай экспазіцыі, якая ўпершыню дазваляе пазнаёміцца з самым шырокім комплексам апублікаваных і неапублікаваных раней дакументаў пра жыццё і творчасць пісьменніка з фондаў розных бібліятэк, архіваў і музеяў Беларусі; атрымаць доступ да поўных тэкстаў яго прыжыццёвых і пазнейшых выданняў, літаратуры пра Змітрака Бядулю; пагартаць багацейшую на гэты момант фотагалерэю класіка; паспрабаваць прачытаць пісаныя рукою пісьменніка лісты да вядомых культурных дзеячаў і ўласных сваякоў, а таксама пазнаёміцца з багацейшым адлюстраваннем жыцця і творчасці Бядулі ў выяўленчым і тэатральным мастацтве, ушанаваннем яго ў сучаснай культурнай прасторы Беларусі;
  • навуковае пасяджэнне, удзел у якім прымуць навукоўцы з розных гарадоў Беларусі, прадстаўнікі бібліятэк і музеяў, сродкаў масавай інфармацыі;
  • сустрэчу са сваякамі і нашчадкамі пісьменніка, у тым ліку жывое спатканне з Яфімам Плаўнікам, сынам Змітрака Бядулі.

Круглы стол пройдзе ўжывую з трансляцыяй на платформе YouTube. Трансляцыя і пазнейшы відэазапіс мерапрыемства будуць даступныя па спасылцы.

Пачатак круглага 29 студзеня а 11-й гадзіне ў Прэс-цэнтры Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 308).

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.