Вы тут

Раім схадзіць


«Адкрытыя лісты да Вялікадня», «Чырвонка ў тыле ворага», «Пакінутая зямля» і іншае — афіша «Звязды».


Праект «100 імёнаў БЕЛАРУСІ»: Ігар Лучанок. Аб песнях, Радзіме, аб сябрах

Дзе: Кінатэатр «Піянер», г. Мінск, вул. Энгельса, 20

Калі: 5 мая, 15:00

Колькі каштуе: 3 BYN

5 мая ў 15.00 у кінатэатры «Піянер» адбудзецца паказ дакументальнага фільма пра беларускага кампазітара Ігара Лучанка.

Карціну прадставіць творчая група студыі «Майстэрня Уладзіміра Бокуна» — каманда прафесіяналаў, якія займаюцца вытворчасцю дакументальнага кіно. Ужо больш за 10 гадоў на чале з Уладзімірам Бокунам студыя стварае фільмы аб айчыннай гісторыі. Аўтары працуюць з унікальнымі архівамі і асабістымі дакументамі герояў, бяруць інтэрв’ю ў нашчадкаў, біёграфаў і паслядоўнікаў па ўсім свеце.

Праект «100 імёнаў БЕЛАРУСІ» — гэта жывы аповяд пра герояў нашай гісторыі. Іх імёны вядомыя, але з цягам часу іх вобразы застылі, ператварыліся ў гістарычныя манументы, страцілі жывыя чалавечыя рысы. Задача праекта — удыхнуць жыццё ў гэтых персанажаў, каб глядач зірнуў на гісторыю іх вачыма.

Фільм «Ігар Лучанок. Аб песнях, Радзіме, аб сябрах» быў зняты да 80-годдзя артыста, таму адказы на многія пытанні дасць сам Ігар Міхайлавіч.

Стужка складаецца з некалькіх навел, кожная з якіх прысвечана асобнай кампазіцыі. У кожнай мелодыі Ігара Лучанка — свая гісторыя. За кожнай стаяць пошукі і знаходкі, натхненне і перажыванні. «Мой родны кут», «Спадчына», «Жураўлі на Палессе ляцяць», «Вераніка» ... Большасць песень Ігара Лучанка сталі народнымі. А для кампазітара ўсенароднае прызнанне і любоў — вышэйшая ўзнагарода.

Якія павароты былі ў лёсе таленавітага кампазітара? У чым сакрэт яго поспеху? І што заставалася «за кадрам» яго жыцця? Пра гэта гледачам з экрана раскажуць блізкія, сябры і калегі Ігара Лучанка. Таксама ў фільме можна ўбачыць ўнікальныя кадры 1982 гады, на якіх паказана сустрэча кампазітара з бацькамі.

Хочаце даведацца яшчэ больш цікавых фактаў пра знакамітых ураджэнцаў Беларусі? Тады прыходзьце ў кінатэатр «Піянер» на паказы дакументальных фільмаў у рамках праекта «100 імёнаў Беларусі»!


Выстава «Адкрытыя лісты да Вялікадня»

Дзе: Дом-музей I з’езда РСДРП, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 31А

Калі: па 12 мая

Колькі каштуе: поўны — 3,50 BYN; для студэнтаў — 3 BYN; для школьнікаў — 2 BYN

У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Дом-музей I з’езда РСДРП» з 24 красавіка па 12 мая 2021 года будзе праходзіць выстава велікоднай фотапаштоўкі к. ХІХ – пач. ХХ стагоддзя «Адкрытыя лісты да Вялікадня».

Сёння паштоўкі па пошце адпраўляюць даволі рэдка, хіба што падчас падарожжаў. Аднак у мінулым ілюстраваная паштовая картка несла вялікую каштоўнасць: тады малюнак нельга было скінуць у электронным выглядзе, але яго можна было раздрукаваць у друкарні або ў фотаатэлье і паслаць поштай. Такі від паштовай карэспандэнцыі ў Расійскай імперыі з’явіўся ў 1872 годзе і атрымаў назву «адкрыты ліст» (адсюль і «адкрытка»). Першыя ілюстраваныя паштоўкі былі чорна-белымі, затым пачалі выпускаць каляровыя і фотапаштоўкі. Найбольшую колькасць па адпраўленням набіралі велікодныя і калядныя паштоўкі.

Напярэдадні велікодных святаў у музеі будуць прадстаўлены рэпрадукцыі велікодных фотапаштовак з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея, якія адметныя тым, што для іх вырабу выкарыстоўвалася тэхніка нанясення каляровага малюнка на чорна-белы фотаздымак. Наведвальнікі змогуць убачыць адваротны бок паштовак з віншавальнымі тэкстамі, адрасамі, імёнамі атрымальнікаў і адрасантаў. Да таго ж на выставе будзе магчымасць зрабіць фатаграфіі ў фотазоне, якая падрыхтавана па матывах велікоднага «адкрытага ліста» к. ХІХ стагоддзя.

На адкрыцці выставы 24.04.2021 у 13:00 наведвальнікі змогуць паўдзельнічаць у майстар-класе па стварэнні паштоўкі з выявай музея ў тэхніцы першых фотапаштовак, а таксама далучыцца да народнай гульні “яйкакат” (пры спрыяльных умовах надвор’я).

У рамках выставы 08.05.2021 запрашаем вас прыняць удзел у наступных мерапрыемствах:

13:00 – 14:00 – агляд выставы + майстар-клас па нанясенні каляровых адбіткаў на малюнак з выявай музея ў тэхніцы першых фотапаштовак;

14:00 – 14:30 – майстар-клас для самых маленькіх.


Экспазіцыя «Чырвонка ў тыле ворага»

Дзе: Музей ВАВ, г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 8

Калі: па 21 мая

Колькі каштуе: 10 BYN (студэнты — 7 BYN, школьнікі — 4,50)

У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрылася часовая экспазіцыя «Чырвонка ў тыле ворага». Яна прымеркавана да 100-годдзя «Чырвонай змены» — адной са старэйшых беларускіх газет, якая вядзе летапіс жыцця беларускай моладзі.

«Чырвоная змена» мае сваю слаўную гісторыю. Як у мірны час, так і ў гады вайны газета заўседы заставалася разам з моладдзю. «Чырвонка» — так ласкава называлі газету супрацоўнікі рэдакцыі, а таксама яе шматлікія чытачы, юнакі і дзяўчаты.

Перыяд выдання «Чырвонкі» ў тыле ворага быў трывожным, але яркім часам. Першы такі нумар убачыў свет 31 студзеня 1943 г. у зоне дзеяння партызан Мінскага злучэння. Газета з’яўлялася друкаваным органам Цэнтральнага Камітэта і Мінскага падпольнага абкама камсамола. Рэдактарам газеты стаў вопытны журналіст Міхаіл Парфёнавіч Барашкаў, які адначасова рэдагаваў рэспубліканскую газету «Звязда». Гэта быў адзіны выпадак у гісторыі друку перыяда Вялікай Айчыннай вайны, калі рэдактар адказваў за выпуск адразу дзвюх падпольных рэспубліканскіх газет. Супрацоўнікі рэдакцыі на чале з М.П. Барашкавым рыхтавалі матэрыялы, набіралі і друкавалі газету ў складаных умовах, нават падчас рэгулярных варожых блакад.

«Чырвонка» выступала баявым арганізатарам беларускай моладзі ў тыле ворага. Яна заклікала юнакоў і дзяўчат у рады народных мсціўцаў, уздымала моладзь на барацьбу з ворагам, расказвала пра баявыя аперацыі камсамольскіх атрадаў, усяляла бадзёрасць і ўпэўненасць у перамозе. Свае творы ў газету дасылалі беларускія паэты і пісьменнікі.

Падпольная «Чырвонка» хутка стала папулярнай і любімай газетай моладзі ў тыле ворага. Яна распаўсюджвалася па ўсіх кутках акупіраванай Беларусі. Газету перадавалі з рук у рукі, зачытвалі да дзірак. Усяго ў тыле ворага было надрукавана 42 нумары «Чырвонкі», кожны з якіх быў магутным ударам па ворагу.

Аснову экспазіцыі склалі арыгінальныя нумары «Чырвонай змены» за 1943–1944 гады з фондаў музея. Дакументы, фотаздымкі, малюнкі даюць магчымасць прасачыць працэс стварэння газеты, даведацца пра лёс яе супрацоўнікаў. Наведвальнікі выставы таксама ўбачаць сцяг «Чырвонай змены» і іншыя матэрыялы, прадастаўленыя рэдакцыяй газеты «Звязда».


Выставачны праект «Пакінутая зямля» да 35-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, г. Мінск, вул. Маркса, 12

Калі: з 15 красавіка

Колькі каштуе: поўны — 7 BYN; для студэнтаў — 5,5 BYN; для школьнікаў — 4 BYN

26 красавіка ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пачынае работу выставачны праект «Пакінутая зямля», прымеркаваны да 35-годдзя аварыі на ЧАЭС.

У 01:23:47 26 красавіка 1986 года на 4-м энергаблоку Чарнобыльскай АЭС у 12 кіламетрах ад паўднёвай мяжы Беларусі адбыўся выбух, які цалкам разбурыў рэактар і стаў найбуйнейшай у гісторыі ядзернай энергетыкі аварыяй.

Пра аварыю, яе наступствы для Беларусі, іх ліквідацыю і дзейнасць па аднаўленні тэрыторыі, пра лёсы людзей, чыё жыццё аказалася звязаным з чарнобыльскай тэмай, на выставе «Пакінутая зямля» раскажуць шматлікія фатаграфіі і архіўныя матэрыялы.

Знаходкі этнаграфічных экспедыцый Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук 1990-х гадоў у рэгіёны, пацярпелыя ад аварыі, прадэманструюць побыт і культуру цяпер не існых вёсак.

На выставе можна пабачыць фатаграфіі флоры і фауны Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, які з’яўляецца месцам пражывання рэдкіх і знікаючых відаў.

Таксама на выставе «Пакінутая зямля» будуць прадстаўлены работы мастакоў Георгія Паплаўскага, Віктара Шматава і Сяргея Давідовіча-Зосіна.

 Праект падрыхтаваны сумесна з Беларускім тэлеграфным агенцтвам, Музеем старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Музеем пажарнай і аварыйна-выратавальнай справы МНС Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь, Палескім дзяржаўным радыяцыйна-экалагічным запаведнікам.

Выстава «Пакінутая зямля» будзе працаваць па 23 мая 2021 года.


Выстава памяці «Праз церні да зорак. Per aspera ad astra», прысвечаная Леаніду Шчамялёву

Дзе: Галерэя Шчамялёва, г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 10

Калі: па 30 мая

Колькі каштуе: 3 BYN — для дарослых; 2,50 BYN — для студэнтаў; 2 BYN — для школьнікаў

У Гарадской мастацкай галерэі твораў Л.Д. Шчамялёва працуе выстава памяці «Праз церні да зорак. Per aspera ad astra», прысвечаная жыццю і творчасці Леаніда Шчамялёва.

Праз церні да зорак, праз намаганні да перамогі, праз цяжкасці да трыумфу — так можна сказаць пра жыццё і творчасць Л.Д. Шчамялёва, які нядаўна сышоў ад нас, але пакінуў глыбокі след у гісторыі нацыянальнай культуры.

Леанід Шчамялёў — народны мастак Беларусі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, прэміі Саюзнай дзяржавы, Мінчанін года.

А яшчэ ён — Настаўнік, які выхаваў некалькі пакаленняў беларускіх мастакоў, і вялікі Майстар пэндзля, карціны якога з поспехам экспанавалі ў Канадзе, ЗША, Францыі, Італіі, Ізраілі, Фінляндыі, Германіі, Аўстрыі, Іспаніі, а таксама набывалі вядомыя галерэі і музеі свету. Жывапісец стаіць у шэрагу тых мастакоў, творы якіх складаюць скарбніцу выяўленчага мастацтва Беларусі.

Майстар услаўляў краіну, ствараючы ўзнёслыя, паэтычныя, гераічныя вобразы роднай зямлі і яе жыхароў. Ва ўсіх залах Гарадской мастацкай галерэі твораў Леаніда Шчамялёва на выставе, прысвечанай памяці Мастака, будзе прадстаўлена больш за 90 жывапісных і графічных твораў разнастайнай тэматыкі: партрэты і нацюрморты розных гадоў, гарадскі і сельскі пейзажы, вайна і мірны час.

Сярод работ — як вядомыя творы мастака «Даваеннае дзяцінства», «Кветкі Віцебску», «Белае сонца блакітнай зімы», так і карціны, якія папоўнілі калекцыю Музея гісторыі горада Мінска ў 2020 годзе — «Белае мора» і «Па тонкім лёдзе», а таксама палотны з майстэрні Л. Шчамялёва, якія не так знаёмыя шырокаму гледачу — «Партызанскі край», «Замілаванне», «Мінчанка», «Шлюб ў царкве Марыі Магдаліны» і іншыя.

Упершыню ў рамках экспазіцыі будуць прадстаўлены фотаздымкі і дакументы з сямейнага архіва і асабістыя рэчы Майстра.


Выстава жывапісу ў Планетарыі «Паміж светаў у зорным ззянні…»

Дзе: Планетарый, г. Мінск, вул. Фрунзэ, 2

Калі: па 2 мая

Колькі каштуе: бясплатна

Мінскі Планетарый з 1 красавіка па 2 мая запрашае наведаць выставу жывапісу Галіны Горавай «Паміж светаў у зорным ззянні…». Экспазіцыя прысвечана тэме Космасу, яго хараству і велічы і прымеркавана да важнай даты. 12 красавіка міжнародная грамадскасць будзе адзначаць 60 гадоў першага палёту чалавека ў космас. Згодна творчай канцэпцыі Галіны Горавай, менавіта мастацкі вобраз дае найбольш паўнавартасную магчымасць судакранання з прыгажосцю Сусвету. Яе жывапісныя творы, прысвечаныя Космасу, – гэта спроба візуальнага асвойвання касмічнага атачэння, своеасаблівае падарожжа па планетах нашай Сонечнай сістэмы. У сваіх касмічных краявідах мастачка звычайна абапіраецца на сучасныя астранамічныя здымкі, але часам канструюе і цалкам фантастычные пейзажы.

Сустрэча з мастачкай адбудзецца ўвечары, 3 красавіка, у 20:00. У межах праекта «Трыбуна вучонага» Галіна Горава прачытае лекцыю «Панарама космасу ў выяўленчым мастацтве ХХ стагоддзя». Размова пойдзе пра жанр касмічнага рэалізму і навукова-фантастычную тэматыку выяўленчага мастацтва, а таксама пра творчасць беларускіх мастакоў-касмістаў. Падчас гэтай сустрэчы адбудзецца прэзентацыя каталога твораў Галіны Горавай «Касмічнае падарожжа».


Выставачны праект «108 хвілін. Дарога ў космас»

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, г. Мінск, вул. Маркса, 12

Калі: па 31 мая

Колькі каштуе: поўны — 7 BYN; для студэнтаў — 5,5 BYN; для школьнікаў — 4 BYN

З 16 красавіка 2021 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, вул. Карла Маркса, 12) працуе міжнародны выставачны праект «108 хвілін. Дарога ў космас», прысвечаны 60-годдзю першага палёту чалавека ў космас.

Праект рэалізуецца сумесна з Аб’яднаным мемарыяльным музеем Ю.А. Гагарына (г. Гагарын), Смаленскім дзяржаўным музеем-запаведнікам (г. Смаленск), Навукова-даследчым выпрабавальным цэнтрам падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А. Гагарына (Зорны Гарадок), Фондам папулярызацыі пілатуемай касманаўтыкі «Космас — гэта мы!» (Зорны Гарадок), Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, Музеем авіяцыйнай тэхнікі Мінскага аэраклуба ДТСААФ, іншымі ўстановамі і арганізацыямі Беларусі і Расіі пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь, Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь — Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Мінску.

На выставе «108 хвілін. Дарога ў космас» будуць прадстаўлены ўнікальныя артэфакты, многія з якіх ніколі раней не экспанаваліся ў Беларусі. Са збораў расійскіх музеяў будуць прадстаўлены скафандр першага касманаўта Ю.А. Гагарына, бартавы часопіс першай жанчыны-касманаўта В.У. Церашковай, фатаграфіі з сямейнага архіва Ю.А. Гагарына, а таксама іншыя сведчанні першых касмічных палётаў. Важнае месца на выставе зоймуць экспанаты, якія распавядаюць пра беларускіх касманаўтаў П.І. Клімука, У.В. Кавалёнка, А.В. Навіцкага — скафандр «Сокал», элементы касмічнага рыштунку, абсталявання, узоры харчавання і г. д. Таксама на выставе будуць прадстаўлены матэрыялы аб сучаснай касманаўтыцы Беларусі і Расіі.

Мастацкая частка выставы будзе прадстаўлена графічнымі лістамі касманаўта Лявонава, скульптурамі аўтарства народнага мастака Беларусі І.Я. Міско, палотнамі заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь М.А. Апіёка, працамі вядомага фатографа, лаўрэата міжнароднай прэміі «World Press Photo» Ю.С. Іванова.

Выставачны праект пазнаёміць беларусаў і гасцей нашай краіны з найцікавейшымі старонкамі заваявання космасу. У рамках работы выставы «108 хвілін. Дарога ў космас» будуць праводзіцца культурныя мерапрыемствы для розных катэгорый наведвальнікаў.


Выстава-атракцыён па матывах мультфільмаў Алы Мацюшэўскай

Дзе: Музей гісторыі беларускага кіно, г. Мінск, вул. Свярдлова, 4

Калі: па 1 жніўня

У выставачнай зале Музея гісторыі беларускага кіно — філіяла Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь — у рамках святкавання 50-годдзя беларускага анімацыйнага кіно адкрылася выстава-атракцыён па матывах творчасці ветэрана беларускай анімацыі, мастака і рэжысёра Алы Мацюшэўскай.

Панараму беларускай анімацыі нельга ўявіць без самабытнага і ўнікальнага таленту мастака-пастаноўшчыка Алы Мацюшэўскай. Гэтаму майстру падуладна ўсё — і стылістыка дзіцячага малюнка ў стужцы «Лыжка для салдата», і глыбокае пранікненне ў візуальнае мысленне Марка Шагала ў карціне «Марк Шагал. Пачатак», і тонкае адчуванне эпохі Адраджэння ў фільме «Дантэ. Беатрычэ». Майстэрства Мацюшэўскай надае нашай анімацыі дыханне высокай выяўленчай культуры і нясе выразнае пачуццё стылю.

На выставе прадстаўлены аўтарскія эскізы Алы Мацюшэўскай, якія сталі асновай фаноў і вобразаў герояў амаль двух дзясяткаў мультфільмаў Студыі анімацыйных фільмаў Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» і якія адлюстроўваюць творчы пошук аўтара, асноўныя этапы яго працы — раскадроўка (выяўленчы канспект будучага фільма), падрыхтоўчыя і стылявыя эскізы і, нарэшце, кадры з гатовых фільмаў, многія з якіх, дарэчы, адзначаны прызамі міжнародных кінафестываляў менавіта за выяўленчае рашэнне.

Арганічна дапаўняе і ўзбагачае экспазіцыю серыя гульнявых атракцыёнаў (аптычных ілюзій) на аснове кадраў і персанажаў прадстаўленых фільмаў, а таксама тэматычныя інсталяцыі і фотазона.

Пазнаёміць наведвальнікаў з багатым і шматгранным мастацкім светам Алы Мацюшэўскай, перадаць ім адчуванне святла, цяпла і радасці, якія пранізваюць яе творчасць, — так можна сфармуляваць звышзадачу ўсіх элементаў арыгінальна аформленага выставачнага праекта «Час — хуткая рака...».

На працягу працы выставы яе прадметная экспазіцыя будзе дапаўняцца экраннай — рэтраспектывай лепшых мультфільмаў Алы Мацюшэўскай.


Віцебск. Майстар-клас па роспісе велікодных яек у традыцыйных тэхніках

Дзе: Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці, г. Віцебск, вул. Леніна, 35А

Калі: па 2 мая

Колькі каштуе: удакладняйце па тэлефоне: 27-29-40; 27-29-58

Па 2 мая 2021 года ў  Віцебскім абласным метадычнам цэнтры народнай творчасці (вул. Леніна, 35А) пройдзіць майстар-клас па роспісе велікодных яек у традыцыйных тэхніках.

Пісанка — сімвал і мадэль Сусвету, адраджэння жыцця, вясны і кахання. Яйка ў старажытнасці было не толькі ежай, але і лекамі, кампанентам фарбаў, абярэгам, духам збожжа, знакам Творцы — стваральніка свету.

З майстар-класа вы даведаецеся, чымадрозніваецца «крашанка» ад «скрабанкі» і «пісанка» ад «кропанкі».

Папярэдні запіс абавязковы. Майстар-клас на платнай аснове.


Магілёў. «Прыгажосць у кожнай дэталі»

Дзе:Мастацкі музей ім. Бялыніцкага-Бірулі, г. Магілёў, вул. Ленінская, 37

Калі: пастаянная экспазіцыя

Колькі каштуе: 2–4 BYN

Выстава з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і прыватнай калекцыі Анастасіі Кавалёвай.

Неад’емная частка любой культуры — нацыянальныя ўборы. Японскую вопратку звычайна называюць кімано (着 物), хоць гэта не зусім дакладна, бо слова перакладаецца як «рэч, якую апранаюць» (кі — корань дзеяслова «апранаць», мано — «рэч»). Гэта значыць кімано ўключае ў сябе наогул усю вопратку, якую носяць людзі. А маючы на ​​ўвазе тыя выдатныя ўборы з доўгімі рукавамі і багатым роспісам, якімі захапляецца ўвесь свет, больш правільна будзе сказаць вафуку (和服 — даслоўна «гарманічнае адзенне»; цяпер — гэта японская нацыянальная адзенне). Дадзеная калекцыя вафуку ўяўляе сабой базавы набор нарадаў для маладой жанчыны.

Тут ёсць пара кімано ў стылі камон (小 紋 — у перакладзе «дробны паўтаральны малюнак»), якія падыходзяць як для прагулак па горадзе, так і для спаткання ў рэстаране. Ступень урачыстасці залежыць ад пояса, якім дапаўняецца вобраз.

Прадстаўлены і некалькі цукэсагэ (付 け 下 げ — даслоўна «малюнак прымацаваны ўнізе»), у якіх можна наведваць розныя мерапрыемствы, хадзіць у госці ці на ўрачыстасці. Зноў жа ўсё залежыць ад аксесуараў.

А ўлетку або ў сяброўскай кампаніі можна надзець юката (浴衣 — даслоўна «адзенне пасля купання», простае баваўнянае адзенне, ні да чаго не абавязвае). Носіцца юката з поясам хан-обі (ханхаба-обі), гэта значыць пояс обі ў палову шырыні. Такія паясы нашмат танней за звычайны і адрозніваюцца прастатой надзявання.

Яшчэ можна ўбачыць два фукура-обі. Гэта выгляд пояса, дзе тканы малюнак запаўняе ўсю асабовую частку (падшэўка аднатонная). У мінулыя стагоддзі такія паясы былі нават даражэй за некаторыя шыкоўныя тамэсодэ (святочныя і статутныя ўборы).

Таксама вы можаце ўбачыць на выставе і аналаг лёгкіх плашчоў — хаоры (羽 織 — спераду змацоўваецца шнурыкам) і міціюкі (道行 き — цалкам закрывае перад; з пахам). Хаоры выканана ў тэхніцы сіборы (絞 り — даслоўна «тканіна ў белую крапінку»; аналаг еўрапейскага батыку са сваімі падвідамі і асаблівасцямі).

На адкрыцці выставы вы зможаце ўбачыць куротамэсодэ (тое ж самае вафуку глыбокага чорнага колеру з роспісам па прыполе, з 5 гербамі — адзін з самых дарагіх відаў жаночай адзення), надзець па ўсіх правілах, з поясам і арыгінальнымі аксэсуарамі.

Усе экспанаты пашытыя і распісаны ўручную: штосьці ў трафарэтнай тэхніцы, а штосьці і па арыгінальным эскізе. Гэта ўсё калісьці належала японкам і было набыта з дапамогай японскіх пасярэднікаў. На шчасце, японцы не забываюць сваіх каранёў, і сёння іх спадчына можна ўзяць у любы куток планеты, каб натхніцца майстэрствам і вытанчанасцю, вялiкай складанасцю, укладзенай у кожную дэталь.


Гомель. Інтэрактыўная выстава «Насякомыя-монстры»

Дзе: Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, г. Гомель, пл. Леніна, 4

Калі: пастаянная экспазіцыя

Колькі каштуе: 6 BYN — дарослы білет, 4 BYN — дзеці (ад 3 да 16 гадоў), дзеці да 3-х гадоў — бясплатна

Казуркі — адзін з самых шматлікіх і незвычайных класаў жывёл на Зямлі. У свеце існуе такая неверагодная колькасць разнастайных насякомых, што далёка не ўсе з іх вывучаны да гэтага часу. У непралазных лясах і джунглях дагэтуль час ад часу выяўляюцца новыя віды, якія прыводзяць навукоўцаў у здзіўленне, а ўжо вядомыя часам змяняюцца пад уздзеяннем вонкавага асяроддзя. Здаецца проста фантастычным той факт, што першыя казуркі з’явіліся на Зямлі больш за 400 мільёнаў гадоў таму. Яны выжылі нават тады, калі зніклі незлічоныя тысячы іншых відаў. Менавіта казуркі перажылі саміх дыназаўраў!

А ці ведаеце вы, што самая моцнае казурка, ды і наогул самая моцная жывая істота ў свеце, з улікам памераў і масы — мурашка. Тады сярод усіх герояў сусвету Marvel самы моцны зусім не Халк або Супермэн, а...Чалавек-Мурашка!

У вас ёсць магчымасць убачыць, якімі могуць быць казуркі, калі іх павялічыць у сотні і тысячы разоў! Вы не баіцеся павукоў, вас не палохаюць шматножкі? А як наконт гіганцкага тарантула? Выстава — выклік вашай адвагі!

На выставе «Насякомыя-монстры» вас чакаюць велізарныя аніматорныя (рабатызаваныя) насякомыя і павукападобныя — скалапендра, тарантул, Багамола, конік і многія іншыя! Плюс бонус — госць з дзінапарка — трыцэратапс. Усе мадэлі рэалістычна рухаюцца і выдаюць гукі. Акрамя таго, на выставе таксама абсталяваны некалькі інтэрактыўных зон: раскопкі парэшткаў старажытных жывёл, кінэтычны пясок і інш.


Брэст. Экспазіцыя «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці»

Дзе: Музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці», г. Брэст, вул. Леніна, 39

Калі: пастаянная экспазіцыя

У дзесяці залах пастаяннай экспазіцыі прадстаўлена больш за 300 экспанатаў. Першая зала прысвечана тэме дзейнасці Брэсцкай мытні па прадухіленні незаконнага перамяшчэння культурных каштоўнасцей.

Самая шырокая і каштоўная частка збору музея — рускі іканапіс XVI — пачатку XX стагоддзя — прадстаўлена ў двух залах. Іканапіс — гэта адно з самых выбітных дасягненняў рускага мастацтва, таму на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў іконы займалі адно з першых месцаў сярод прадметаў кантрабанды з Расіі, Беларусі, Украіны.

Экспазіцыю культавага мастацтва дапаўняюць калекцыі меднага мастацкага ліцця і растоўскай фініфці.

Ювелірнае мастацтва прадстаўлена вырабамі сусветна вядомай фірмы Фабержэ, іншых ювелірных фірмаў Расіі, срэбранымі каўказскімі паясамі і кінжаламі.

У раздзеле мастацтва Усходу можна ўбачыць традыцыйны японскі жывапіс на шоўку — скруткі «какэмано», кітайскія і японскія вазы, будыйскую скульптуру з бронзы і косткі.

Еўрапейскае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва XVIII — пачатку XX стагоддзя прадстаўлена ў музеі антыкварнай мэбляй, бронзай, фарфорам.

У экспазіцыі жывапісу пераважаюць творы пейзажнага жанру. Гэта карціны Айвазоўскага, Мясаедава, Клевера, Вінаградава, Леўчанкі, ураджэнца Беларусі Гараўскага.

У партрэтнай галерэі музея асаблівай увагі заслугоўваюць «Партрэт невядомага ў зялёным каптане» пэндзля Дарбеса, «Партрэт дзяўчыны» Раўда.

У раздзеле графікі вылучаюцца творы вядомых мастакоў: Броннікава, Урубеля, Лежэ.

Фота: museums.b


Гродна. Маўклівыя сведкі сямейных гісторый

Дзе: Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі, г. Гродна, вул. Замкавая, 16

Калі: па 30 чэрвеня

Колькі каштуе: дарослы — 3 BYN, студэнты — 2,5 BYN, вучні — 2 BYN

З 21 красавіка па 30 чэрвеня ў Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі працуе выстаўка «Маўклівыя сведкі сямейных гісторый» са збораў Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж». Доўгі час Нясвіж быў скарбніцай неацэнных помнікаў гісторыі і культуры, якія збіраліся прадстаўнікамі старажытнага роду Радзівілаў. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, войн, рэвалюцый большая частка маёмасці была вывезена ў якасці трафеяў. Тым больш каштоўнымі для нас з’яўляюцца нешматлікія захаваныя рэчы — і тыя, якія лічацца творамі мастацтва, і тыя, што выконваюць утылітарныя функцыі.

Шэраг прадстаўленых у экспазіцыі прадметаў мэблі, фотаздымкі маюць непасрэднае дачыненне да Радзівілаў і Нясвіжскага палаца. «Вальтэраўскі» фатэль з «вушкамі», што абараняў сталых людзей ад скразнякоў, «дантэска», «бержэр» — гэтыя базавыя канструкцыі амаль без змен прайшлі скрозь стагоддзі, каб сёння паслужыць асновай як для класічнага, так і для сучаснага дызайну мяккай мэблі. Прыкметнае месца на выстаўцы адведзена знакамітым венскім крэслам, прастата і надзейнасць якіх скарыла пакупнікоў на розных кантынентах. Вытанчанасць танэтаўскага выгібу паступова стала агульнапрынятай і распаўсюдзілася ад вулічных кафэ да інтэр’ераў палацаў. Дапоўняць карціну мінулых эпох творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, камінныя гадзіннікі сярэдзіны ХІХ — пачатку ХХ ст., люстэркі, фарфоравая пластыка з Берлінской Каралеўскай мануфактуры сярэдзіны ХІХ ст., серыя мініяцюр пачатку ХХ ст. Запрашаем наведаць выстаўку і пераканацца ў тым, што мэбля і дэталі інтэр’еру, якія дайшлі да нашых дзён, звязваюць сучаснае з мінулым, дапамагаюць зразумець, як жылі сем’і некалькі стагоддзяў таму.

Выстаўка арганізавана ў межах супрацоўніцтва Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі з Нацыянальным гісторыка-культурным музеем-запаведнікам «Нясвіж».

Афіша будзе дапоўнена

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

У I квартале 2021 года было зарэгістравана звыш 800 крадзяжоў грошай праз інтэрнэт, гэта ў 4,5 раза больш, чым за такі ж перыяд год таму.

Грамадства

Спытайце пра радзіннае. Як раней адзначалі Радаўніцу?

Спытайце пра радзіннае. Як раней адзначалі Радаўніцу?

На пытанне чытача адказваюць Янка Крук і Аксана Катовіч.

Палітыка

Прэзідэнт: сцяг і герб Беларусі адлюстроўваюць нацыянальную ідэю народа — імкненне да незалежнага і мірнага жыцця

Прэзідэнт: сцяг і герб Беларусі адлюстроўваюць нацыянальную ідэю народа — імкненне да незалежнага і мірнага жыцця

Урачысты рытуал ушанавання дзяржаўных сцяга і герба праходзіць у Мінску з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.