Вы тут

Каля 9 700 нарматыўна-прававых актаў апублікавана за год на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале


У 2020 годзе на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале было афіцыйна апублікавана 9 698 нарматыўна-прававых актаў. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Доме прэсы паведаміў намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Беларусі Віктар Шаршуноў, перадае агенцтва «Мінск-навіны».


Фота: pixabay.com

— Ніякая асвета, у тым ліку прававая, немагчыма без свабоднага доступу да адпаведнай інфармацыі, — заявіў Віктар Шаршуноў. — Вялікі выклік НЦПІ — стварэнне механізмаў даступнасці прававой інфармацыі ва ўсіх магчымых формах — ад друкаванай да электроннай. Перш за ўсё Цэнтр забяспечвае афіцыйнае апублікаванне нарматыўна-прававых актаў на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Новыя заканадаўчыя акты становяцца даступнымі шырокаму колу людзей і аператыўна ўключаюцца ў нашу прававую сістэму. У 2020 годзе на партале было афіцыйна апублікавана 9 698 нарматыўна-прававых актаў.

Віктар Шаршуноў таксама распавёў аб працы сайта «Прававой форум Беларусі». Гэты рэсурс быў створаны восем гадоў таму ў якасці нефармальнай пляцоўкі для абмеркавання грамадзянамі розных прававых пытанняў з удзелам прафесійных юрыстаў.

— З 2019 года сайт з’яўляецца афіцыйнай пляцоўкай для правядзення публічных абмеркаванняў праектаў нарматыўна-прававых актаў. За ўвесь час існавання гэтага рэсурсу іх прайшло звыш 500, — адзначыў Віктар Шаршуноў.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.