Вы тут

Сродкі аховы раслін набываліся па завышаных цэнах


Міністэрству антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўдалося даказаць картэльную змову, удзельнікамі якой сталі 15 кампаній. Для гэтага міністэрства правяло маштабнае расследаванне на рынку сродкаў аховы раслін.


Нагодай для пачатку антыманапольнага расследавання паслужылі матэрыялы, прадстаўленыя ў МАРГ упраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.

Стала вядома, што картэль дзейнічаў на тэрыторыі ўсёй краіны. Кампаніі рэалізоўвалі пэўныя стратэгіі паводзін. Так, на працягу 2020 года ўдзельнікі картэля падтрымлівалі цэны на таргах на пастаўку сродкаў аховы раслін.

Акрамя гэтага, быў вызначаны раздзел таварнага рынку з боку ўсіх удзельнікаў картэля па коле спажыўцоў. Удзельнікі картэля дамаўляліся, хто павінен стаць пераможцам у працэдурах закупак сродкаў аховы раслін. Пры гэтым былі вызначаны і «цэнавыя парогі» — ніжэй за якія нельга апускацца пры таргах.

Кіраўнік адной з кампаній-удзельніц картэля ў сваіх тлумачэннях паведаміў: «Пры працэдурах зніжэння цэн удзельнікі таргоў (дылеры) павінны дамаўляцца, да якога ўзроўню знізіць цану на той альбо іншы сродак аховы раслін, таксама ўдзельнікі пагаднення павінны выконваць тэрытарыяльны прынцып, г. зн. удзельнічаць у тэндарах у тых рэгіёнах, дзе маецца рэгіянальны прадстаўнік альбо гаспадарка з'яўляецца стратэгічным партнёрам дадзенага дылера».

МАРГ акцэнтуе ўвагу, што выдаткі на куплю сродкаў аховы раслін складаюць значную долю ў сабекошце вытворчасці прадукцыі раслінаводства, таму іх набыццё па завышаных цэнах не магло не паўплываць на канчатковую цану прадукцыі ў далейшым як для перапрацоўшчыкаў, так і для насельніцтва.

Кожны ўдзельнік картэля будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці персанальна.

Мінімальны штраф за картэль складае 400 базавых велічынь, пры гэтым кожнай кампаніі пагражае штраф да 10 працэнтаў ад сумы выручкі ад рэалізацыі сродкаў аховы раслін за год.

Пытанне выяўлення такіх змоў застаецца вострым і актуальным, паколькі эканоміцы краіны можа наносіцца каласальная шкода. Прыярытэтам з'яўляецца работа па ліквідацыі картэляў і іншых антыканкурэнтных пагадненняў. Актыўная ўвага з боку праваахоўных органаў да антыканкурэнтных пагадненняў можа дапамагчы спыніць картэлізацыю айчынных рынкаў.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Прэв'ю: pixabay.com

Картэль — форма манапалістычнага аб'яднання ці пагаднення, якая ўскладняе функцыянаванне рынкавых механізмаў.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.