Вы тут

Дзякуючы «зялёным школам» усё больш людзей далучаюцца да экалагічнага руху


У 2018 годзе стартаваў праект «Далучэнне грамадскасці да экалагічнага маніторынгу і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні». Дзякуючы яму ва ўсіх рэгіёнах краіны ўсё больш неабыякавых юных і сталых беларусаў далучаюцца да экалагічнага руху.


Школа юных эколагаў

Развіццё сістэмы экалагічных школ у нашай краіне пачалося ў 2010 годзе ў рамках праекта ПРААН «Павышэнне экалагічнай інфармаванасці моладзі праз заснаванне і развіццё «зялёных школ» у Беларусі». Некаторыя ўстановы адукацыі пачалі дзейнічаць у гэтым кірунку, былі распрацаваны метадычныя матэрыялы, праведзены семінары для педагогаў. А ў 2013 годзе зацверджана Палажэнне аб рэалізацыі адукацыйнага праекта «Зялёныя школы», і да яго сталі далучацца новыя ўдзельнікі. У 2014 годзе 47 з іх быў прысвоены статус «Зялёная школа».

Новы імпульс для развіцця экашколы атрымалі ў 2018 годзе ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Далучэнне грамадскасці да экалагічнага маніторынгу і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні», які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Мінпрыроды.

Сёння статус «Зялёная школа» маюць 155 устаноў (арганізацый) у краіне і больш за 300 рэалізуюць гэты адукацыйны праект. Фота ПРААН.

— Наш праект уключае шмат розных напрамкаў, адзін з якіх — развіццё сеткі «зялёных школ» у Беларусі. Праграма аднайменнага факультатыву зацверджана Міністэрствам адукацыі. Яна ахоплівае практычна ўсе асноўныя экалагічныя тэматыкі — абыходжанне з адходамі, біяразнастайнасць, вода- і энергазберажэнне і інфармацыйна-экалагічныя мерапрыемствы, — расказала кіраўнік праекта Вольга ЧАБРОЎСКАЯ. — На сайце Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства можна запоўніць спецыяльную форму і далучыцца да нас. Самыя актыўныя, хто выканаў дасланыя заданні па ўсіх кірунках, атрымаюць сертыфікат «Зялёнай школы».

У краіне створаны і працуюць 11 рэсурсных цэнтраў па рэалізацыі адукацыйнага праекта, функцыю галоўнага з іх выконвае Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства. Рэсурсныя цэнтры дапамагаюць прасоўваць канцэпцыю «зялёных школ» у рэгіёнах, даюць школьнікам і педагогам магчымасць знайсці цікавыя і карысныя звесткі па тэматыцы праекта.

Сачыць за наваколлем — адказная справа

Дзякуючы праекту ў кожнай вобласці і Мінску было створана і функцыянуе сем клубаў экалагічнага маніторынгу на базе «зялёных школ». Яны працуюць ва ўзаемадзеянні з рэспубліканскімі і рэгіянальнымі рэсурснымі цэнтрамі, Рэспубліканскім цэнтрам па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя (Белгідраметам), абласнымі камітэтамі і раённымі інспекцыямі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Клубы экалагічнага маніторынгу аб'ядноўваюць намаганні ўстаноў адукацыі, валанцёраў, грамадскіх эколагаў, органаў мясцовай улады, грамадскіх арганізацый у вырашэнні экалагічных праблем рэгіёнаў.

З дапамогай праекта ў 2019 годзе клубы і рэсурсныя цэнтры атрымалі базавае абсталяванне для правядзення экалагічнага маніторынгу — гэта снегамерныя рэйкі, метэастанцыі, pH-метры, кандуктометры, газааналізатар і ападказбіральнікі. На вучэбнай метэастанцыі можна вызначаць атмасферны ціск, напрамак і хуткасць ветру, тэмпературу і вільготнасць паветра, колькасць вадкіх ападкаў.

Для збору і апрацоўкі даных таксама выкарыстоўваецца электронная анлайн-платформа eco-school.by, куды трапляе інфармацыя ад усіх 18 пілотных пляцовак: сямі клубаў экалагічнага маніторынгу і адзінаццаці рэсурсных цэнтраў па ўсёй краіне. Атрыманымі данымі юныя эколагі дзеляцца са спецыялістамі Белгідрамета. Так дзеці разам з дарослымі вучацца пазнаваць наваколле і берагчы яго.

Настасся АЛЯКСЕЕВА

Загаловак у газеце: Уключайся ў экалагічнае жыццё!

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.