Вы тут

Галоўчанка — з працоўным візітам у Татарстане


Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка з рабочым візітам наведвае сталіцу Татарстана Казань, дзе 29—30 красавіка ў вочным фармаце праходзіць Еўразійскі міжурадавы савет.


Фота БЕЛТА.

Учора Раман Галоўчанка і Прэзідэнт Татарстана Рустам Мініханаў наведалі асаблівую эканамічную зону «Алабуга», паведамляе прэс-служба беларускага ўрада. Раман Галоўчанка азнаёміўся з дзейнасцю ТАА «Гандлёва-вытворчая кампанія МТЗ-Татарстан». Асноўны від дзейнасці кампаніі — аптовы гандаль сельскагаспадарчымі і лесагаспадарчымі машынамі, абсталяваннем і інструментамі. Акрамя таго, «МТЗ-Татарстан» вырабляе і рэалізоўвае сельгастэхніку на базе трактароў маркі «Беларус». У цяперашні час гэта адзіны аператар пастаўкі тэхнікі маркі «Беларус» у АТ «Расагралізінг».

Раман Галоўчанка і Рустам Мініханаў таксама агледзелі вытворчасці кампаніі «Август-Алабуга», якая вырабляе вадкія пестыцыды.

Пасля наведвання адбылася нарада ў пашыраным фармаце, па выніках быў падпісаны пратакол дамоўленасцяў. Дакумент прадугледжвае далейшую узаемную зацікаўленасць у развіцці гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Татарстан.

Учора ўвечары таксама адбыліся працоўная сустрэча кіраўніка беларускага ўрада з яго расійскім калегам Міхаілам Мішусціным у фармаце адзін на адзін і перагаворы прэм'ераў Расіі і Беларусі ў пашыраным фармаце.

Сёння, 29 красавіка, адбудзецца пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета ў вузкім фармаце — з удзелам кіраўнікоў урадаў краін Еўразійскага эканамічнага саюза, 30 красавіка далучацца дзяржавы — назіральнікі пры ЕАЭС: Малдова, Куба і Узбекістан, а таксама Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Кіраўнікі ўрадаў дзяржаў ЕАЭС абмяркуюць супрацоўніцтва ў сферы касмічных паслуг. Плануецца зацвердзіць Асноўныя кірункі прамысловага супрацоўніцтва ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза да 2025 года.

30 красавіка адбудзецца цырымонія падпісання Мемарандума аб узаемадзеянні паміж ЕЭК і ўрадам Рэспублікі Узбекістан.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Загаловак у газеце: Ад трактароў да космасу

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Каб фінансы працавалі. У што лепш укласці беларускія рублі

Каб фінансы працавалі. У што лепш укласці беларускія рублі

Адукаваныя людзі загадзя плануюць свой паток фінансаў, размяркоўваючы іх па перспектыўных напрамках, тым самым забяспечваючы сабе нябеднае жыццё. 

Грамадства

Унук штурмана звяна бамбардзіроўшчыкаў Дзмітрый Кузьмін: Дзякуй дзеду за ўсё!

Унук штурмана звяна бамбардзіроўшчыкаў Дзмітрый Кузьмін: Дзякуй дзеду за ўсё!

Аляксандр Кузьмін быў штурманам звяна бамбардзіроўшчыкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны..

Грамадства

Каб усе світанні былі мірныя

Каб усе світанні былі мірныя

Памятныя мерапрыемствы ў Брэсце ўчора праходзiлi, сапраўды, ад свiтання да змяркання.