У порце свабоднага гандлю правінцыі Хайнань запусцілі эксперыментальнае прымяненне лічбавага юаня, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Хайнань стала адзінай у Кітаі правінцыяй, дзе стартавала выкарыстанне лічбавай валюты на шматлікіх пляцоўках. Жыхары могуць выкарыстоўваць лічбавыя грошы ў касах і апаратах самаабслугоўвання на аўтастанцыях горада Хайкоў. Адметна, што пры ўжыванні «лічбы» квіткі на міжгароднія аўтобусныя рэйсы можна купіць са зніжкай.
Мяркуецца, што ў перспектыве лічбавы юань атрымае больш шырокае распаўсюджанне ў порце свабоднага гандлю Хайнань, будзе інтэграваны ў рознічныя плацяжы больш зручным, бяспечным і высокаэфектыўным спосабам. У прыватнасці, людзі змогуць выкарыстоўваць віртуальныя грошы для аплаты невялікіх пакупак, грамадскага транспарту, урадавых і медыцынскіх паслуг.
Прэв’ю: stimul.online
Як гэта зрабіць — ведае толькі барыста.
Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі амаль стагоддзе займаецца папулярызацыяй духоўных і культурных здабыткаў.
Надпісы кшталту «тут быў...» на сценах з’яўляліся яшчэ ў Сярэднявеччы.
Хто мае права на вяртанне грошай, а хто — заплаціць цалкам.