Вы тут

Сёння Дзмітрыю ПЯТРОВІЧУ споўнілася б 50 гадоў…


Добразычлівы гумарыст

Беларускаму паэту, празаіку, публіцысту, перакладчыку, кампазітару Дзмітрыю Леанідавічу ПЯТРОВІЧУ (1971—2020) сёлета ў красавіку споўнілася б 50. У літаратуру ён прыйшоў не адразу: спачатку скончыў музычна-педагагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Максіма Горкага, пасля доўгі час настаўнічаў. А ў 2005 годзе зноў паступіў у гэтую ж навучальную ўстанову (тады яна ўжо называлася іначай — Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка), толькі на факультэт беларускай філалогіі і культуры. Тут жа атрымаў дыплом магістра філалогіі.

Працаваў стылістычным рэдактарам газеты «Звяз- да», вядучым рэдактарам у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Аўтар зборнікаў паэзіі і прозы «Белая квецень кахання» (2010), «Анёлы» (2015), «Святло адвечнай песні» (2018) і іншых.

Адметны след пакінуў Дзмітрый Пятровіч і на гумарыстычнай ніве. Яго пародыі карысталіся нязменным поспехам як у чытачоў (друкаваўся ў «Вожыку», газетах «Звязда», «Літаратура і мастацтва»), так і ў слухачоў — Дзмітрый Леанідавіч быў выдатным дэкламатарам. Увогуле, яго можна смела назваць адным з самых добразычлівых гумарыстаў: прафесійны такт дапамагаў жартаваць з калег смешна, але мякка. Акрамя пародый, у творчай скарбонцы аўтара — вершы і філалагічныя замалёўкі, што рэгулярна з’яўляліся на старонках нашага часопіса.

  • Рэзка пахла дэзынфекцыяй і хлоркай.
  • Шырокі аншлаг шыняля.
  • Ці спраўдзілася мая мара аб мроі?
  • Кулямётчыкі асядлалі дарогу пры ўездзе ў вёску.
  • Ты — малайчына па ўсіх артыкулах!
  • Хлопцам далі падводу, запрэжаную заезджанай кабылай.
  • Алесь выйшаў за сцяжкі, якімі ахопліваюць ваўкоў.
  • З душы прабіваюцца песні майго народа, навітыя на нашы сэрцы…
  • Падпалкоўнік даваў указанні па расчыненні злачынства.
  • Ён рабіў вобыск яе душы і пачуццяў…
  • У калгасе вырошчваюць шалёныя ўраджаі.
  • Яны адыходзілі ўсё далей і далей і, нарэшце, схаваліся з выгляду…
  • Старшыня калгаса праўдамі і няпраўдамі павялічваў пагалоўе кароў і свіней.
  • Вы, шаноўны паэт, ступілі ў вечнасць…
  • Замочная свідравіна.
  • Злачынцы наладзілі ў доме сапраўдны пагром.
  • На Уладзіміра, хітра прыжмурыўшыся, глядзелі вялікія цёмна-карныя вочы дзяўчыны.
  • Жонка гаспадара прыгатавала госцю пасцель.
  • З вялікай працай Алесь дагнаў аўтобус.
  • Доўгія каштанавыя валасы валіліся на плечы Аксаны.
  • Мікіта ні ў чым ніколі не пакрывіўся душой.
  • Штосьці знаёмае ўлавіў Андрэй у твары намаляванага на фатаграфіі мужчыны.
  • Вокны былі зачынены шторамі.
  • Маёр хацеў адразу ж накіравацца ў кіраванне міліцыі і браць ордэр на перагляд кватэры.
  • «Яшчэ, напэўна, пажыву на белым святле», — задумліва сказаў Кірыл.
  • Выпхнуць мовай кляп з рота…
  • Лужын спыніўся на ўзлеску лесу.
  • «Ты чакай, а я пайшоў думаць…»

Уважліва чытаў перыёдыку Дзмітрый ПЯТРОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.