Вы тут

​Як будзе трансфармавацца палітычная сістэма краіны?


На гэтым тыдні прайшло трэцяе пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі. На ім разглядаліся прапановы аб змяненні канстытуцыйных палажэнняў аб функцыях і паўнамоцтвах Прэзідэнта Беларусі і ўрада — Савета Міністраў.


Нагадаем, што першае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі адбылося 31 сакавіка. Тады ж быў зацверджаны графік пасяджэнняў, якія праходзяць двойчы на месяц.

Як паведаміў у размове з журналістамі старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Савета Рэспублікі, член Канстытуцыйнай камісіі Сяргей СІВЕЦ, у сваёй большасці грамадзяне падтрымліваюць цяперашні канстытуцыйна-прававы статус Прэзідэнта, перадае БелТА.

— У большасці сваёй грамадзяне падтрымліваюць цяперашні канстытуцыйна-прававы статус Прэзідэнта як кіраўніка дзяржавы, гаранта дзяржаўнага суверэнітэту і незалежнасці, Канстытуцыі, правоў і свабод грамадзян, арбітра ва ўзаемаадносінах паміж галінамі ўлады, — адзначыў сенатар. — У той жа час уносяць шэраг ініцыятыў, звязаных са змяненнем выбарчых цэнзаў, якія ўжываюцца да кандыдатаў на самы высокі дзяржаўны пост у краіне. У прыватнасці, гэтыя ініцыятывы датычацца як змянення ўзросту, так і цэнзу аседласці, гэта значыць патрабавання пастаяннага пражывання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама цэнзу, звязанага з забаронай на захоўванне маёмасці кіраўніка дзяржавы за мяжой.

Па яго словах, таксама ўносяцца прапановы, звязаныя з унясеннем у Канстытуцыю так званага дэмакратычнага стандарту абмежавання тэрміну паўнамоцтваў Прэзідэнта ў дачыненні да адной і той жа асобы.

— Прапановы розныя: гэта і адзін тэрмін, і два, і два тэрміны запар, альбо наогул недапушчэнне якіх-небудзь абмежаванняў, — адзначыў сенатар.

Прапановы грамадзян датычацца замацавання ў Канстытуцыі гарантый прававога статусу Прэзідэнта, які спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў, а таксама членаў яго сям'і. Былі прапановы, звязаныя з узаемаадносінамі кіраўніка дзяржавы з урадам, прэм'ер-міністрам, наконт парадку фарміравання склада ўрада і пераразмеркавання паўнамоцтваў.

Старшыня профільнай камісіі падкрэсліў, што ў цэлым пакуль рана рабіць нейкія высновы пра тое, як будзе трансфармавацца палітычная сістэма краіны. Сяргей Сівец звяртае ўвагу, што, як правіла, на палітычным полі актыўную ролю адыгрываюць тры дзеючыя сілы — Прэзідэнт, парламент і ўрад.

— Зыходзячы з таго, наколькі ўдала паміж імі размеркаваны паўнамоцтвы па фарміраванні і функцыянаванні дзяржапарату, залежыць эфектыўнасць палітычнай сістэмы ў цэлым. Пакуль мы разглядаем толькі двух актыўных суб'ектаў — гэта Прэзідэнт і ўрад, парламент будзем разглядаць на наступным пасяджэнні Канстытуцыйнай камісіі. Я думаю, што гэтая канструкцыя, якая прапануецца грамадзянамі, адчуе змены ў частцы пераразмеркавання менавіта канстытуцыйна-прававых паўнамоцтваў паміж трыма ключавымі палітычнымі інстытутамі, — рэзюмаваў Сяргей Сівец.

Даведка «МС»

Нагадаем, што ў склад Канстытуцыйнай камісіі ўваходзяць старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, якая з'яўляецца намеснікам старшыні гэтай камісіі; віцэ-спікер верхняй палаты парламента Анатоль Ісачанка, старшыні Пастаянных камісій Савета Рэспублікі Сяргей Сівец, Таццяна Рунец, сенатары Алег Румо і Наталля Якубіцкая, а таксама старшыня Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Ягор Макарэвіч.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Сацыяльная зніжка» — каму і на што? Як купіць прадукты танней на 10 %

«Сацыяльная зніжка» — каму і на што? Як купіць прадукты танней на 10 %

На зніжку могуць разлічваць пенсіянеры, шматдзетныя сем'і і.

Палітыка

Андрэй Савіных: Якасць абраных стратэгій не правяраецца ў ідэальных сітуацыях

Андрэй Савіных: Якасць абраных стратэгій не правяраецца ў ідэальных сітуацыях

Беларускі парадак дня нікому не дае расслабіцца, час не дазваляе.

Грамадства

Экстраная дапамога. Як працуе Цэнтр аператыўнага кіравання МНС

Экстраная дапамога. Як працуе Цэнтр аператыўнага кіравання МНС

Дзяжурныя службы — вушы і вочы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. 

Палітыка

Пасол Беларусі ў КНР: З 1992-га тавараабарот з Кітаем вырас больш як у 130 разоў

Пасол Беларусі ў КНР: З 1992-га тавараабарот з Кітаем вырас больш як у 130 разоў

Наперадзе юбілей беларуска-кітайскіх адносін — 30 гадоў.