Вы тут

Якія работы па рэканструкцыі і аднаўленні гістарычнага цэнтра сталіцы праводзяцца зараз?


Якія работы па рэканструкцыі і аднаўленні гістарычнага цэнтра сталіцы праводзяцца зараз, расказаў на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме Аляксандр Кохан, дырэктар КУП «Мінская спадчына».


Фота з архіва. Аўтар: Анатоль Кляшчук.

Як паведамляе Тэлеграм-канал «Мінск. Афіцыйна», будаўніцтва арэнднага дома ў Ракаўскім прадмесці плануюць распачаць у маі. На яго ўжо ёсць праектная дакументацыя, якая прайшла экспертызу. Гэты арэндны дом будзе цалкам адрознівацца ад дзяржаўнага арэнднага жылля, якое прапаноўваецца гараджанам. У прыватнасці, кватэры тут будуць здавацца з аздабленнем, мэбляй, бытавой тэхнікай і па рынкавым кошце.

Рэканструкцыю тэрыторыі былога хлебазавода ў Ракаўскім прадмесці плануюць завяршыць у 2023 годзе. Тут, на тэрыторыі былога хлебазавода № 1, рэканструююць 15 будынкаў — гэта каля паловы прадмесця. У эксплуатацыю ўжо ўведзены тры аб'екты агульнай плошчай 8,5 тысячы «квадратаў». У былым галоўным корпусе хлебазавода функцыянуе міні-пякарня з дэманстрацыйнай выпечкай хлеба. Падобны аб'ект адкрыецца і ў будынку № 2 галоўнага вытворчага корпуса, што забяспечыць пераемнасць гістарычных функцый гэтай тэрыторыі. У будынку № 1 працуе адукацыйны цэнтр, у будынку № 3, які цалкам пабудаваны за кошт інвестара, адкрыюцца медыцынскі цэнтр і кафэ беларускай кухні. Прапрацоўваецца пытанне выкарыстання фестывальнай плошчы — месца ўнутры квартала, якое плануюць задзейнічаць для арганізацыі фудкортаў і фанзон.

Яшчэ чатыры будынкі знаходзяцца ў стадыі будаўніча-мантажных работ. Так, у будынку № 11 за кошт сродкаў інвестара плануюць адкрыць джазавы клуб. Аб'ект стане ўнікальнай пляцоўкай у Мінску для выступлення джазавых калектываў. У будынку № 12, у рэканструкцыі якога прыме ўдзел будучы арандатар, адкрыюць гандлёва-рамесны пасаж і школу беларускіх майстроў, дзе можна будзе павучыцца ганчарнаму мастацтву, саломапляценню і іншым нацыянальным рамёствам.

Забудову тэрыторыі хлебазавода плануюць завяршыць у 2023 годзе. Аднак частка Ракаўскага прадмесця пакуль не ахоплена рэканструкцыяй, хоць там ёсць аб'екты і тэрыторыі, што патрабуюць прыкладання намаганняў. Гэта квартал вуліц Шпалернай, Вызвалення і Замкавай. Цяпер распрацоўваюць канцэпцыю з магчымасцю стварэння забудовы за кошт сродкаў інвестараў і прывядзення гэтай тэрыторыі ў парадак па аналогіі з тэрыторыяй хлебазавода.

Што датычыцца планаў у адносінах да кінатэатра «Перамога», то яго пачнуць рэканструяваць сёлета ў трэцім квартале. Ён стане трохзальным кінатэатрам. Будуць адрэстаўрыраваны і захаваны дэкаратыўныя элементы як унутранага аздаблення, так і фасада будынка, плануецца выканаць цікавую архітэктурную падсветку. Праект прайшоў неабходныя ўзгадненні, зараз рыхтуецца да праходжання дзяржаўнай экспертызы праектна-каштарыснай дакументацыі.

Пасля рэканструкцыі «Перамога» застанецца ў камунальнай уласнасці горада. Абавязковая ўмова яго арэнды — захаванне функцыі кінатэатра.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.