Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


pixabay.com

АВЕН. Важныя справы, якія вы адкладалі на потым, лепш завяршыць зараз і з чыстай душой будзеце адпачываць у выхадныя дні! На гэтым тыдні вас чакаюць сустрэчы з сябрамі. Ніякіх дыет і абмежаванняў. І ўсё ж невялікая фізічная нагрузка пажаданая.


ЦЯЛЕЦ. Паспрабуйце не рабіць лішніх рухаў. Навучыцеся дэлегаваць! Могуць падвесці сябры: будзьце гатовыя да нечаканых сюрпрызаў. Надвор'е зараз ненадзейнае, ёсць рызыка застудзіцца.


БЛІЗНЯТЫ. Выдатны час для любых перамоў. Нават вельмі крыўдлівыя людзі вам даруюць, калі правільна папрасіць пра гэта. Не раскідвайцеся грашыма: расходуйце грошы ўмерана, з розумам. Калі будуць выгадныя прапановы, спачатку парайцеся з блізкімі.


РАК. Прыйшоў час папрацаваць над памылкамі. Прызнавайце свае прабелы, калі яны ёсць, і не саромейцеся прасіць дапамогі ў дасведчаных людзей. Дзеці могуць здзівіць сваімі ўчынкамі або развагамі. Перш чым прымаць любое рашэнне, звязанае з малодшым пакаленнем, падумайце.


ЛЕЎ. Поспех будзе не на вашым баку. Але, калі не станеце адчайвацца, неўзабаве сітуацыя стабілізуецца. Чакайце фінансавых паступленняў, на якія вы ўжо не спадзяваліся. Частку з іх патрацьце на сябе, каб падняць настрой.


ДЗЕВА. Усё ў вас будзе атрымлівацца. Пры гэтым не спатрэбіцца істотных намаганняў. Як мага часцей сустракайцеся з сябрамі, крыху больш, чым звычайна, аддайце часу сабе. З начальствам лепш не спрачацца: вам жа даражэй.


ШАЛІ. Паспрабуйце не марнаваць час і энергію. Калі ад нейкіх спраў можна адмовіцца, зрабіце гэта. Магчымы паездкі, якія вы раней не планавалі: прыйдзецца перагледзець свой расклад. У выхадныя зрабіце рамантычны сюрпрыз для каханага чалавека, ён ацэніць!


СКАРПІЁН. Усе важныя сустрэчы ў гэты перыяд плануйце на ранішнія гадзіны. Яны будуць самымі прадуктыўнымі. Па вечарах, наадварот, адпачывайце. Некаторых Скарпіёнаў чакае расчараванне, звязанае з іх палавінкай. Не спяшаецеся з высновамі: абавязкова дайце сабе час падумаць.


СТРАЛЕЦ. Калі хочаце штосьці памяняць у сваім жыцці, пакуль устрымайцеся. У дадзены перыяд лепш залегчы на дно. Вялікія шанцы сустрэць будучае каханне, асабліва ў панядзелак або аўторак. Будзьце ў гэтыя дні прывабныя, каб на вас адразу звярнулі ўвагу.


КАЗЯРОГ. Напружаны рытм чакае вас на рабоце. Задач будзе шмат, а вось часу для іх выканання — не вельмі. Папрасіце дамашніх самім заняцца справамі. Зараз верагодна знаёмства з чалавекам, які можа падрыхтаваць вам непрыемны сюрпрыз у будучым. Будзьце напагатове.


ВАДАЛІЎ. Ня мітусіцеся дарма! Будзьце ўважлівыя: вялікая рызыка таго, што вас падвядзе хтосьці з блізкіх. Расслабцеся і прыміце гэта спакойна. Найлепшы адпачынак цяпер пасіўны. Паляжыце на канапе з кніжкай — гэта для вас выдатны спосаб аднаўлення сіл.


РЫБЫ. Хатнія справы і ўсё, што звязана з домам, зараз выйдзе на першы план. Больш уважліва сачыце за ўласным здароўем. Магчыма як абвастрэнне хранічных захворванняў, так і з'яўленне новых. Не нагружайце сябе занадта.

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

У I квартале 2021 года было зарэгістравана звыш 800 крадзяжоў грошай праз інтэрнэт, гэта ў 4,5 раза больш, чым за такі ж перыяд год таму.

Грамадства

Спытайце пра радзіннае. Як раней адзначалі Радаўніцу?

Спытайце пра радзіннае. Як раней адзначалі Радаўніцу?

На пытанне чытача адказваюць Янка Крук і Аксана Катовіч.

Палітыка

Прэзідэнт: сцяг і герб Беларусі адлюстроўваюць нацыянальную ідэю народа — імкненне да незалежнага і мірнага жыцця

Прэзідэнт: сцяг і герб Беларусі адлюстроўваюць нацыянальную ідэю народа — імкненне да незалежнага і мірнага жыцця

Урачысты рытуал ушанавання дзяржаўных сцяга і герба праходзіць у Мінску з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.