Вы тут

Вялікдзень у тэлеэфіры


Тэлеканалы медыяхолдынга напярэдадні Светлага Хрыстовага Уваскрэсення, якое сёлета па календары праваслаўнай канфесіі адзначаецца 2 мая, прапаноўваюць вернікам некалькі прамых трансляцый святочных богаслужэнняў з беларускіх храмаў, а таксама пакажуць зварот да хрысціян прадстаяцеля Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліта Веніяміна і тэматычныя выпускі ўласных праектаў.


У суботу 1 мая ў 8:30 госцем праекта «Сэнс жыцця» ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» стане лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» протаіерэй Алег Абрамовіч, а познім вечарам галоўны канал медыяхолдынга запрашае вернікаў разам сустрэць Вялікдзень і аб'яднацца ў малітве падчас прамой трансляцыі святочнага богаслужэння з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора. Узначаліць сакральную службу мітрапаліт Веніямін.

А святочнай нядзельнай раніцай у 6.05 на «першай кнопцы» ўладыка Веніямін звернецца да тэлеаўдыторыі са Словам на Светлае Хрыстова Уваскрэсенне. У эфіры сацыякультурнага тэлеканала «Беларусь 3» гледачоў будзе чакаць чарговы выпуск праграмы «Размовы пра духоўнае» ў 8:20, прысвечаны святу Вялікадня. Акрамя гэтага, у 15:40 на «Беларусь 1» зможам паназіраць за жыццём Полацкага Спаса-Ефрасіннеўскага жаночага манастыра, і дапаможа ў гэтым яго настаяцельніца ігумення Еўдакія ў праекце «Адзін дзень».

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.